Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У краме пад бокам ... Фота Аляксея Лапіцкага.
У краме побач ... Фота Аляксея Лапіцкага.

Зайшоў учора па танную малочку (малако, кефір, тварог, сьмятанка …) - пуста. У малочнай імпэрыі - збой на лініі! Бывае. Мо “кароўкі страйканулі” перад моцнымі халадамі?))

Вядомы дэпутат Міхал Бараноўскі зарэгістраваў 5 давераных асобаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дэпутат Міхал Бараноўскі ў якасьці кандыдата зарэгістраваў 5 давераных асобаў. Фота Аляксея Лапіцкага.

На паседжаньні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі 22 студзеня 2018 разглядалася пытаньне пра рэгістрацыю давераных асобаў кандыдатаў на выбары ў гарадзкую Раду дэпутатаў 28-га скліканьня. Чытаць далей >>

Кент Харстэд, кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. Фота Сяргея Сацюка

21 студзеня 2018 ў Менск зь візытам прыяжджае спэцпрадстаўнік Парлямэнскай асамблеі АБСЭ па Усходняй Эўропе Кент Харстэд. Чытаць далей >>

Незапоўненыя сьпісы разьмеркаванага часу і кіраўніцтва Жодзінскага выбаркаму. Фота Аляксея Лапіцкага.
Незапоўненыя сьпісы разьмеркаванага часу і кіраўніцтва Жодзінскага выбаркаму. Фота Аляксея Лапіцкага.

На паседжаньні Жодзінскай ГВК, якое было праведзена 19.01.2018 з 17-30 да 18-05, праводзілася жэраб’ёўка з вызначэньнем часу агітацыйных выступаў кандыдатаў на радыё. Больш за палову зь іх адмовіліся ад выступаў, ня гледзячы на тое, што іх настойліва прасілі гэта зрабіць і запрашалі.
Чытаць далей >>

У апошнім шэрагу на выніковым паседжаньні 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Рэакцыя на дакладаемую інфармацыю. У апошнім шэрагу на выніковым паседжаньні 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ня гледзячы на спробы нядопуску незалежнага назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Аляксея Лапіцкага, на паседжаньне выбарчай камісіі 17.01.2018, якое адбывалася з 12-00 па 14-29 на 4-м паверсе ў будынку жодзінскага гарвыканкаму, - праваабаронца здолеў на яго трапіць. Чытаць далей >>

Міліцыянт Падольскі на дроце - кіруецца тэлефонным правам. Фота Аляксея Лапіцкага.

Міліцыянт Падольскі на дроце - кіруецца тэлефонным правам. Фота Аляксея Лапіцкага.

17.01.2018 на прахадной будынку гарвыканкаму, з 11-57 па 12-14 адбываўся інцыдэнт з затрыманьнем назіральніка, якому не дазвалялі прайсьці ў памяшканьне правядзеньня паседжаньня з уласнымі рэчамі, (увага!) без прад’яўленьня “пасьведчаньня назіральніка”, пагражалі затрымаць і “пасадзіць”! Чытаць далей >>

Касмэтычны рамонт ці перабудова? Жодзінскі выканкам і выбары-2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Касмэтычны рамонт ці перабудова? Жодзінскі выканкам і выбары-2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

На зварот назіральніка Аляксея Лапіцкага, старшыня жодзінскага гарвыбаркаму Сяргей Афанасенкаў даў кароткі, але вельмі паказальны адказ. Чытаць далей >>

На сайце Svaje.by зьявілася актуальная на сёньня мапа ўсіх дзіцячых садкоў сталіцы, у якіх дзеці могуць навучацца па-беларуску. Падобнай карты дагэтуль не было, усім зацікаўленым бацькам даводзілася самастойна зьвяртацца па гэтую інфармацыю, прасіць і пісаць афіцыйныя запыты. (далей - правапіс першакрыніцы) Чытаць далей >>

Проста сэлфі. Фота Аляксея Лапіцкага (Canon 7D, 10/2017, Teneryfe).

Проста сэлфі. Фота Аляксея Лапіцкага (Canon 7D, 10/2017, Teneryfe).

Проста сэлфі (на няпростым маленькім пляжыку)), можна так сказаць, узьбярэжжа астраўной Гішпаніі. Чытаць далей >>

Працэс праверкі подпісаў у Жодзіне распачаўся. Фота Аляксея Лапіцкага.

Працэс праверкі подпісаў у Жодзіне распачаўся. Фота Аляксея Лапіцкага.

Калі назіральнік прыйшоў у Жодзінскую гарадзкую камісію пасьля 18-00 для падачы заявы, у памяшканьні 118 будынку выканкаму ён сустрэў групу супрацоўніц камісіі, працу якіх узначальвала сакратарка Тацяна Краўцэвіч. На ўсіх сталах былі раскладзеныя дакумэнты прэтэндэнтаў.  Чытаць далей >>


 Старонка 6 з 160  « Першая  ... « 4  5  6  7  8 » ...  Апошняя » 
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline