Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Вул. Цімафеенкі ў Гомелі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Вул. Цімафеенкі ў Гомелі. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пратэст жыхароў вуліцы Цімафеенкі супраць пераўсталёўкі электра-лічыльнікаў за свой кошт прынёс станоўчыя вынікі. Чытаць далей >>


Як у беларускім судзе судзілі за графіці, а міліцыянты зьбівалі журналіста (і ня толькі)…

“Беларускія ўлады” зацята змагаюцца за чысьціню платоў і сьценаў ад беларускай сымболіцы, мовы, гістарычных назваў і выказваньняў, нацыянальнай і грамадзянскай пазыцыіЧытаць далей >>

Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК Беларусі

Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК Беларусі

16 верасьня 2015 году старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала на скаргу незалежнага назіральніка з Жодзіна Аляксея Лапіцкага ад 19 жніўня 2015 году, якую ён быў вымушаны дубляваць на новую электроннуб адрэсу з-за адсутнасьці неабходнага рэагаваньня па першым звароце, які не быў зарэгістраваным пасьля падачы праз электронную прыймальню Цэнтравыбаркаму Беларусі месяц назад. Чытаць далей >>

Украінская народная песьня “Ой, Пливe Кача” стала вядомая пасьля гібелі беларуса Міхала Жызьнеўскага на Майдане. Зараз яе заўсёды выконваюць у гонар загінуўшых ва Ўкраіне гэрояў. Чытаць далей >>

Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту, Нямеччыны й Швайцарыі выступілі з сумеснай заяваю пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, у якой заклікалі беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзьняволеных. Таксама яны патрабуюць увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
Чытаць далей >>

Мікіта Ліхавід, палітвязень

Мікіта Ліхавід, палітвязень

Замоўленыя грамадзянамі пікеты ў падтрымку палітвязьня Мікіты Ліхавіда забаранілі ня толькі ў Барысаўскім райвыканкаме. Нематываваныя адмовы ў пікетаваньні падпісалі таксама намесьнікі старшыняў Лагойскага раённага й Жодзінскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў – Г.Драгунова і Ю.Шары адпаведна.
Чытаць далей >>

Cьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Cьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Праваабаронцы ў Жодзіне, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая, замовілі пікет у абарону Алеся Бяляцкага на 22.08.2011 и на гэты раз чакаюць ад уладаў праўнага й узважанага рашэньня. Адпаведна дзейснага заканадаўства, яны падалі заяўку ў выканкам 07.08.2011, за 15 дзён да плянаванай даты правядзеньня мэрапрыемства, праз якое мяркуецца інфармаваць жодзінцаў пра арышт у Менску вядомага ў Беларусі й за ейнымі межамі праваабаронцы, Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей >>

Будынак ГАЎС, Жодзіна (тут прымаюцца перадачы для адміністратыўна асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў Турме №8)

Будынак Жодзінскага ГАЎС, вул. Сухаградзкая, 1

З размовы Аляксея Лапіцкага з адказным супрацоўнікам дзяжурнай часткі Драздоўскім па тэлефоне 12,07,2011 стала вядома, што ўсе пераведзеныя з Акрэсьціна (Менск) арыштанты скіраваныя ў Турму №8 у Жодзіне. У ІЧУ Жодзінскага ГАЎС, што знаходзіцца непасрэдна ў будынку міліцыяі па вул. Сухаградзкай д.1 няма ніводнага з перавезеных зь Менску. Колькасьць пераведзеных у памяшканьне Жодзінскай турмы №8 агулам скаладае 202 чалавекі.
Чытаць далей >>

Mirnaja akcyja biez razhonu, Miensk (16.11.09)

Акцыя салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі адбылася на Кастрычніцкай плошчы безь міліцэйскага ўмяшальніцтва. Удзельнікі акцыі тлумачаць гэта тым, што ўлады такім чынам дэманструюць Захаду мажлівасьць розных паводзінаў у дачыненьні да праяваў дэмакратыі.
Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline