На ўскрайку Жодзіна, ля трасы Барысаў-Жодзіна-Менск ("БарЖоМі"). Фота Аляксея Лапіцкага.

Вясна 2013. Пра сьнежны ўраган, які прыйшоў у Беларусь з цыклёнам “Хав’ер” 15 сакавіка 2013 пісалі раней і на нашым сайце. Чытаць далей >>

Маршруткай з Жодзіна, 10-20 - дарога яшчэ не занесена

Маршруткай з Жодзіна, 10-20 - траса яшчэ не занесена

З пачатку сакавіка - вясны ў Беларусі яўна не назіралася(( … Зіма й без таго зусім не сьпяшалася адступаць. А тут яшчэ 15.03, як раз на Дзень Канстытуцыі, Беларусь вырашыў наведаць цыклон Хав’ер. Ён прышоў і адразу дадаў насельнікаў сінявокай зімовага экстрыму, выклікаў шматлікія камунікацыйныя праблемы - найперш транспартныя … Звычайная вандроўка з Жодзіна ў Менск і абратна ў гэты дзень, магла завершыцца дастаткова сумна … Узровень небясьпекі пасьля абеду рэзка вырас, а на аўтамабільных трасах - проста зашкаліваў. Усе, хто адпраўляўся зь Менску ў Жодзіна любым аўтатранспартам пасьля 16-00 - апынуліся палоннымі аўтазатораў на трасе, а стыхія - не пакідала ані каліва надзеі на хуткае вызваленьне … Правільна паступілі тыя, хто пасьпелі вярнуцца ў Менск (у накірунку Менску рух аўтатранспарту не прыпыняўся) і дабіраліся да дому з дапамогаю чыгуначнага транспарту … (рух электрацягнікоў запаволіўся, але практычна не прыпыняўся). Прапануем “наш сонечны” фотарэпартаж з кароткай і даволі ўдалай для такіх абставінаў вандроўкі - з Жодзіна ў Менск і абратна …
Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline