22.08.2011 у Жодзіне прайшлі акцыі ў абарону Алеся Бяляцкага. Актывісты праваабаронцы распаўсюджавалі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, улёткі, клеілі плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.
Чытаць далей >>
|
Апублікавана 22.08.11 23:14
Апублікавана 07.08.11 23:36
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў арышт Алеся Бяляцкага. «На маю думку, Алесь Бяляцкі стаў папярок горла нашым уладам. Як чалавек, што выводзіць на чыстую ваду тых махінатараў, якія робяць выгляд, што ў нас усё робіцца па законе, а на самой справе гэта робіцца насуперак прынцыпам, якія запісаныя ў канстытуцыі. А ў нас у канстытуцыі запісаная і дэмакратыя. Бяляцкі праводзіў маніторынг парушэнняў правоў чалавека, і гэтым быў небяспечны для ўлады. Таму яны адшукалі спосаб арыштаваць яго. Чытаць далей >>
Апублікавана 01.04.09 17:29
У нядзелю, 29 сакавіка на сядзібе Партыі БНФ у Менску адбыўся устаноўчы сход заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. На сходзе “Нашай Вясны” прысутнічалі праваабаронцы, юрысты, грамадскія актывісты: усяго 82 прадстаўнікі з ўсіх рэгіёнаў Беларусі, якія вырашылі стаць сузаснавальнікамі праваабарончай арганізацыі.Чытаць далей >>
Апублікавана 11.03.09 11:27
Апублікавана 03.03.09 20:37
Законны прадстаўнік інтарэсаў заснавальнікаў Грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” (ГПА) юрыст Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка забраў копію рашэньня Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня”. |
||




