Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
Нязьменны старшыня Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, Сяргей Афанасенкаў, працягвае паседжаньне. Фота Аляксея Лапіцкага.
Нязьменны старшыня Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, Сяргей Афанасенкаў, працягвае паседжаньне. Фота Аляксея Лапіцкага.

24 лістапада 2017г. з 15.00 да 15-25 у залі паседжаньняў Жодзінскга гарвыканкаму адбылося першае паседжаньне гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў 28 скліканьня. Чытаць далей >>

Жодзінская акруговая выбарчая камісія №64 не прадставіла інфармацыю на запыт незалежнага назіральніка, спасылаючыся на арт.13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым адказ ад 07.09.2016 на зварот ад 05.09.2016 быў дасланы заяўніку толькі 10.09.2016, адразу разам з 3-ма іншымі праз пошту. (Цікава, яны там  што, па камандзе з выканкаму адпраўленьні адрасатам і прытрымліваюць, і дастаўляюць?) Чытаць далей >>

Назіральнік ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) у Жодзінскай АВК №64, Аляксей Лапіцкі, адразу ж пасьля публікацыі 11.09.201 на нашым рэсурсе атрымаў дастаткова дзіўны адказ ад старшыні акруговай камісіі Сяргея Афанасенкава на свой зварот ад 10.09.2016 адносна неправамерна  выдаленых з памяшканьня фае ў “Моладзевым Цэнтры” агітматэрыялаў абодвух кандыдатаў у пэрыяд агітацыі. Чытаць далей >>

Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага

Жодзінская камісія задаволіла абаснаваны вусны зварот незалежнага назіральніка Аляксея Лапіцкага адносна адсутнай на сайце Жодзінскага выканкаму інфармацыі па 21-ой участковай камісіі (47% УВК у акрузе) Смалявіцкага й Барысаўскага раёнаў Жодзінскай №64 выбарчай акругі. Але … Чытаць далей >>

Менская абласная выбарчая камісія не адрэагавала па сутнасьці прад’яўленых назіральнікам рэчавых доказаў і довадаў, не дасьледвала належным чынам прад’яўленыя факты, якія раней былі праігнараваныя кіраўніцтвам жодзінскага выбаркаму. Чытаць далей >>

Не абыйшлося й без сюрпрызаў, паказальных і красамоўных выступаў сьведкаў, пісьмовых зваротаў прэтэндэнтаў пра правакацыі прадстаўнікоў уладаў і перашкоды ў зборы подпісаў, пытаньняў, якія ўзьніклі, чамусьці, толькі ў незалежнага назіньня, і на якія не пажадаў адказваць старшынствуючы, а таксама некаторых асобаў, прысутных у залі без належнага прадстаўленьня. Чытаць далей >>

Менская абласная камісія адказала толькі праз 6 дзён на скаргу назіральніка, пададзеную 04.08.2016 з Жодзіна. Адказ, датаваны 05 жніўня, прыйшоў толькі 09.08.2016 і ўтрымлівае шмат недарэчнасьцяў ды цалкам ігнаруе заяўленыя на падставе рэчавых доказаў (аўдыёзапісу з паседжаньня) сьведчаньні правапарушэньняў. Чытаць далей >>

Назіральнік ад БГК у Жодзінскай акруговай выбарчай камісіі №64, Аляксей Лапіцкі, абскардзіў у Менаблвыбаракам неправамерны характар прыняцьця калегіяльнага рашэньня па сваім звароце з аднаасобнай забаронаю ад старшыні камісіі Сяргея Афанасенкава (РГА “Белая Русь”) назіраць за праверкай подпісаў прэтэндэнтаў і знаёміцца з вынікамі праверкі пакетаў дакумэнтаў па вылучэньні кандыдатаў ад арганізацыяў. Чытаць далей >>

У сувязі з атрыманым адказам на зварот назіральніка, які ўтрымліваў патрабаваньне належнага дасьледваньня фота- і аўдыёсьведчаньняў раздачы выбарчай прадукцыі грамадзянам удзельнікамі пікету ініцыятыўнай групы Д.Заблоцкага 12.08.2016, стала зразумелым, што камісія (чарговы раз) на падставе апытаньня саміх жа правапарушальнікаў - “раздачы матэрыялаў не зафіксавала”. Чытаць далей >>

01 жніўня 2016 году назіральнік ў Жодзінскай акруговай выбарчай камісіі ад БГК Аляксей Лапіцкі зьвярнуўся ў камісію з пісьмовым зваротам па дазвол назіраць за праверкаю подпісаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах у ППНС Рэспублікі Беларусь 6 скліканьня. Чытаць далей >>

 Старонка 1 з 2  1  2 »
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline