Плошча 25 сакавіка 2018 году перад Операй: від зьверху.

Плошча 25 сакавіка 2018 году перад Операй: від зьверху.

Чытаць далей >>

“ДЗЕНЬ ВОЛІ - 2016″ у МЕНСКУ Чытаць далей >>

25 сакавіка ў Менску праходзіла традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі.

Збор удзельнікаў сьвяткаваньня быў прызначаны на 15:00 каля кінатэатру «Кастрычнік» (ст. м. «Акадэмія навук»), пасьля заплянаванае шэсьце да парку Дружбы Народаў, дзе павінен быў адбыцца сьвяточны мітынг а 17:00.

Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней. Нягледзячы на тое, што акцыя адбывалася ў працоўны час, колькасць людзей, якія ўзялі ў ёй удзел, была значнай – падчас збору фіксавалася да 950 чалавек, у часе шэсця колькасць удзельнікаў дасягала 2000 чалавек.

Удзельнікі прынесьлі бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі Украіны і Эўразвязу. Цэнтральнай тэмай мерапрыемства стала салідарнасьць з Украінай. Сярод вялікай колькасьці плякатаў і сьцягоў быў заўважаны банэр „Расея – гэта вайна”. Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline