Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У жодзінскім двары, 2018г. Ілюстрацыйны здымак. Фота - Аляксея Лапіцкага

У жодзінскім двары, 2018г. Ілюстрацыйны здымак. Фота - Аляксея Лапіцкага

Пры замене электра-лічыльнікаў на новыя, электронныя, бытавым абанэнтам у жылых шматпавярхоўках, часам, як гэта адбываецца сёньня ў Гомелі, узьнікаюць сур’ёзныя праблемы і канфліктныя сытуацыі. Але ў Менску, Жодзіне й Барысаве, да прыкладу, усё робіцца строга па нормах дзейснага заканадаўства без якіх-небудзь злоўжываньняў. Праваабаронцы зрабілі спэцыяльны запыт у Барысаўскі “Энэргазбыт”. Што ў выніку яны атрымалі? Чытаць далей >>

Новую скаргу пасьля паходжаньня этапу дасудовага абскарджваньня падалі жодзінскія правабаронцы ў суд горада Жодзіна. Скарга пададзеная ўжо пры новых абставінах - праваабаронцы атрымалі новы дакумэнтальны доказ невыканальнасьці патрабаваньняў выканкаму, з-за якіх штогод (у тым ліку і сёлета) сыстэматычна і безпакарана забараняюцца праваабарончыя пікетаваньні, парушаецца права грамадзянаў на мірныя сходы і свабоду выказваньня меркаваньня (гл. дакумэнт у фота). Чытаць далей >>

Новая пастанова Жодзінскага выканкаму ад 27 ліпеня 2012 году за №1020 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе Жодзіне” на практыцы, як і чакалася, толькі перашкаджае ў рэалізацыі гараджанамі сваіх неад’емных канстытуцыйных правоў на публічнае выказваньне ўласных меркаваньняў і мірныя сходы.
Чытаць далей >>

Жодзінскі выканкам

Жодзінскі выканкам

10 жніўня назіральнік у Жодзінскай акруговай камісыі №64 Аляксей Лапіцкі на свой зварот ад 08 жніўня атрымаў адказ за подпісам старшыні АВK Сяргея Афанасенкава. У адказе адзначаецца, што «у абавязкі акруговай выбарчай камісыі не ўваходзіць апавяшчэньне назіральнікаў аб даце й часе правядзеньня паседжаньняў камісыі.» «Але ўлічваючы Вашыя пастаянныя прозьбы», - дадаецца пры гэтым, - «сакратарка камісыі будзе інфармаваць Вас аб даце й часе правядзеньня паседжаньняў камісыі.»
Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline