Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Пракурор Менскай вобласьці, Алег Лаўрухін. Прынскрын з сайту установы..

Пракурор Менскай вобласьці, Алег Лаўрухін. Прынскрын з сайту ўстановы.


Менская абласная пракуратура даслала адказ на скаргу праваабаронцы з Жодзіна ад 09.03.2018 з парушэньнем тэрміну - толькі праз 10 дзён, 19.03.2018 (!?). У адказе не адзначаецца пра правядзеньне разьбіральніцтва па заяўленых фактах правапарушэньняў у Дзень Выбараў, 18.02.2018. У той жа час на заяўніка ў Жодзіне распачаты адміністрацыйны ўціск. Чытаць далей >>

Пракурор горада Жодзіна, Уладзімер Небоська ў публікацыі "ЖН" М.Акуліча. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пракурор горада Жодзіна, Уладзімер Небоська ў публікацыі "ЖН" М.Акуліча. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінаская пракуратура нават і не разьбіралася ў абставінах парушэньня ВК падчас падліку галасоў Будаўнічай УВК №9, заяўленых назіральнікам Аляксеем Лапіцкім.

Чытаць далей >>

Жодзінская пракуратура, новы будынак. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінская пракуратура, новы будынак. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінскі праваабаронца, Аляксей Лапіцкі, які назіраў за выбарчай кампаніяй у Жодзінскай гарадзкой камісіі і на Будаўнічым участку №9 (”Моладзевы Цэнтар”), 28.02.2018 падаў заяву да пракурора гораду Уладзімера Небоські. Чытаць далей >>

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Фота: БелаПАН

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Фота: БелаПАН

Незалежны назіральнік з Жодзіна, Аляксей Лапіцкі, атрымаў адказ на свой зварот у ЦВК, у якім акрамя фіксацыі парушэньнем транспарэнтнасьці працэдуры падліку галасоў, унёс свае прапановы па ўдасканальваньні мэтадычнага дапаможніка ЦВК. Чытаць далей >>

Падлік галасоў рабілі 2-а чалавекі на дальнім стале, а сябры камісіі выконвалі чарнавую работу да працэсу падліку. Фота Аляксея Лапіцкага.

Падлік галасоў рабілі 2-а чалавекі на дальнім стале, а сябры камісіі выконвалі чарнавую работу да працэсу падліку. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінскай гарадзкая выбарчая камісія так і не прадставіла назіраньню абяцаную колькасьць датэрмінова прагаласаваўшых па горадзе. Паступіўшыя ў гарадзкую камісію за 5 дзён дадзеныя з гарадзкіх УВК былі цалкам засакрэчаныя. Чытаць далей >>

Ні кожная УВК у Жодзіне мае празрыстыя скрыні, Моладзевая УВК №23. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ні кожная УВК у Жодзіне мае празрыстыя скрыні, Моладзевая УВК №23. Фота Аляксея Лапіцкага.

Незалежнае назіраньне канстатуе пра парушэньні элемэнтарных нормаў транспарэнтнасьці пры ўліку галасоў выбарнікаў на выбарчых участках і ў Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, якая цалкам засакрэціла ад назіраньня ўсе выніковыя лічбы ня толькі з УВК, але і цалкам па ўсім горадзе. Чытаць далей >>

Занясеньне дадзеных з участкаў на 18-00 сябрай Жодзінскай ГВК 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Занясеньне дадзеных з участкаў на 18-00 сябрай Жодзінскай ГВК 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія, кіруемая ў час датэрміновага галасаваньня аргнізацыйна-кадравым адзьдзелам выканкаму (начальніца - Тацяна Краўцэвіч, сакратарка ГВК), адмовілася прадстаўляць незалежнаму назіраньню лічбы прагаласаваўшых па горадзе за кожны дзень датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

Пратакол першага дня датэрміновага галасаваньня на УВК №9, Жодзіна. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пратакол першага дня датэрміновага галасаваньня на ўваходных дзьвярах у памяшканьне для галасаваньня Будаўнічай УВК №9 - адзіны, які дасяжны для ўсеагульнага азнаямленьня (Жодзіна, 19-40, 13.02.2018). Фота Аляксея Лапіцкага.

Толькі на адным выбарчым участку атрымалася ўбачыць пратакол, вывешаны “для ўсеаагульнага азнаямленьня” пасьля першага дня датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline