Пасьля скаргі аб парушэньнях Закона «Аб найменьнях гэаграфічных аб’ектаў» (далей - Закон) у Жодзіне, якія адбываюцца падчас замены старых шыльдаў з назвамі вуліцаў на новыя цалкам па-расейску, улады паабяцалі выпраўляць сытуацыю, але надта дзіўным чынам … Чытаць далей >>

Назва над прыпынкам "Жодзіна-Паўднёвае" пасьля рэканструкцыі, чэрвень 2018. Фота Сьвятланы Лапіцкай.

Назва над прыпынкам "Жодзіна-Паўднёвае" пасьля рэканструкцыі, чэрвень 2018. Фота Сьвятланы Лапіцкай.

Гэта адбылося пасьля адказу з Менаблвыканкаму і насуперак таму, што ў ім адзначаецца. Чытаць далей >>

У сувязі з падрыхтоўкай горада да юбілею ў Жодзіне пачалася плянавая замена шыльдаў на дамах з назвамі вуліцаў, якая выклікае шмат пытаньняў. Бо старыя надпісы, зробленыя па-расейску, ігнаруючы адпаведныя звароты грамадзянаў, у парушэньне прынятага 11.2010г. закона “Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў”, замяняюць тут зноў на расейскамоўныя (!?). Чытаць далей >>

Пасьля звароту даўгатэрміновага назіральніка ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую гарадзкую пракуратуру 25.08.2016, “перапасоўка” ягоным зваротам паміж установамі розных галінаў ўлады працягваецца. Чытаць далей >>

07.09.2016 прыйшоў адказ з Жозінскага ГАЎС на перанакіраванае гарадзкой пракуратураю пытаньне ад даўгатэрміновага назіральніка ў Жодзінскай АВК №64. Міліцыя доўга думала (аж 10 дзён), каб зрабіць масу граматычных і стылістычных памылак (альбо “адруковак”) у дасланым 07.09.2016 кароткім (у адзін сказ) паведамленьні. Чытаць далей >>

У Барысаве таксама выявілася падобная праблема - агітматэрыялы ў падтрымку Красоўскай Т. П. вырабленыя й распаўсюджваюцца па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе №63 з парушэньнем дзейснага выбарчага заканадаўства. Кандыдатка зьяўляецца відавочнай фаварыткай дзейснае “вэртыкалі ўлады”. На ейных агітматэрыялах выяўлены абсалютна iдэнтычныя жодзінскім парушэньні ВК Беларусі. Чытаць далей >>

Адказ ад 26.08.216, адпраўлены 29.08.2016, быў дастаўлены заяўніку 30.08.2016. Ён не адказвае на пытаньні, пастаўленыя наўпрост перад пракуратураю як  праваахоўным дзяржаўным ворганам. Замест “мераў пракурорскага”  рэагаваньня атрымаліся вельмі туманныя ды невыразныя “растлумачэньні”… Чытаць далей >>

Незалежны назіральнік ад БГК у выбарчай камісіі Жодзінскай выбарчай акругі №64, праваабаронца Аляксей Лапіцкі, 25 жніўня падаў заяву ў Жодзінскую пракуратуру. Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline