Менскі гарвыканкам і абласны выканаўчы камітэт дазволілі правядзеньне Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ (КХП-БНФ) мітынгу, прысьвечанага Дню памяці продкаў “Дзяды” ў Курапатах 30 кастрычніка. Гэта адно з тых нямногіх масавых мерапрыемстваў, якое ўлады ў апошнія гады дазваляюць правесьці, ды й тое толькі ў сталіцы. (далей – правапіс першакрыніцы) Чытаць далей >>

Як паведамлялася раней, жодзінскія ўлады сёлета пасьля пампэзнага сьвяткаваньня 03 ліпеня з запрошаным на канцэрт Саладухам ды Песьнярамі, грандыёзнымі фэйерверкамі, раптам, упершыню зусім адмовіліся праводзіць сьвяткаваньне народнага абраду Купальле.
Чытаць далей >>

Усьлед за менскім гарвыканкамам, які забараніў правядзеньне народнага сьвята ў сталіцы Беларусі, улады горада аўтазаводцаў Жодзіна, які знаходзіцца ў наўпростым абласным падпарадкаваньні, таксама адмовіліся ад правядзеньня Купальля ў горадзе.

Чым гэта ўсё тлумачыцца, невядома. Аднак па мясцовым тэлеканале ў бягучым радку абвестках, дадзеная інфармацыя тэрмінова даводзіцца да ўсіх мясцовых тэлегледачоў.

Такім чынам, сапраўды цёплыя летнія дні ў горадзе БелАЗаў народны абрад і вадаёмы апынуліся пад забаронай. Што за гэтым стаіць і каму гэта выгодна? Навошта забараняць традыцыі? Дзеля якой мэты й ці магчыма іх забараніць навогул… – адкажа час.
Чытаць далей >>

Аляксей Лапіцкі (пр. Гэдыміна, Вільня, 2012)

Пытаньні й адказы. Сустрэча экспэртаў права зь Беларусі з прадстаўніцтвам Дэпартамэнту Паліцыі Летувы ў Вільні (2012г.)

Ёсьць што пераймаць і ў каго павучыцца. І гэта ўнушае аптымізм. Бо мы – ня горшыя за суседзяў, зь якімі рабілі агульную справу, спраўляліся з аднымі й тымі ж праблемамі, зь якімі спаборнічалі ды ў якіх часьценька й перамагалі …

Мяркуецца, што прадстаўленая інфармацыя будзе актуальнай для нашых прафэсыяналаў права, праваахоўнікаў, судзьдзяў, заканадаўцаў …, а таксама суб’ектаў права ў галіне правоў чалавека, простых грамадзянаў, актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline