Падчас фэсту Фарбы, які праводзіўся ў Жодзіне 24 ліпеня 2015 году, у пятніцу, праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму ўдалося паразмаўляць з арганізатарам і высьветліць у яго важныя абставіны правядзеньня падобных мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі. Чытаць далей >>

Паказальна, што паралельна з свабодным і бясплатным правядзеньнем такіх мерапрыемстваў канцэртна-відовішчнага зьместу (камэрцыйных па сваёй эканамічнай сутнасьці), для правядзеньня звычайных (нявыбарчых) пікетаў ці іншых сходаў грамадзянаў улады практыкуюць зусім іншую, складаную ды невыканальную, працэдуру – яны абавязваюць арганізатараў яшчэ да моманту падачы заяўкі (прыклад Жодіна) заключаць стратныя для іх дамовы на “платныя паслугі” з такімі бюджэтнымі дзяржустановамі як міліцыя, хуткая дапамога, гарадзкія камунальныя службы!!?
Чытаць далей >>

ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ – 2015. ЧОРНАЯ БЫЛЬ альбо ЧОРНАЯ БОЛЬ … – адно не супярэчыць другому. Бо ТРАГЕДЫЯ на зямлі беларускай працягваецца… І гэта было, ёсьць і, нажаль, застаецца з намі. Гэта – баліць! І рана не загаіцца. Пакуль не ўратуецца душа – будзе працягваць пакутваць цела…
Чарнобыльскі шлях праходзіў у Менку 26 красавіка ў Нядзелю, з 14-00 ад станцыі Мэтро “Акадэмія Навук” – пляцоўка ля Кінатэатра “ОКТЯБРЬ” – да пляцоўкі ля царкоўнага храму ля плошчы “Бангалёр”. Чытаць далей >>

Сяргей Гоўша, Баранавічы
Сяргей Гоўша, Баранавічы
Праваабаронца Сяргей Гоўша напісаў ліст ў Канстытуцыйны суд (КС) Рэспублікі Беларусь. Ён паведамляе, што Камітэтам па правах чалавека Арганізацыі Аб`яднаных Нацыяў (далей КПЧ, Камітэт) прыняты два станоўчыя рашэньні па ягоных зваротах. Чытаць далей >>

Аляксей Лапіцкі, ЖодзінаКасацыйная скарга на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду ад 22 лістапада з матывавальнай часткаю ад 29 лістапада 2013г., якія былі прадстаўленыя судзьдзём Жодзінскага гарадзкога суду Іванам Грынкевічам для азнаямленьня заяўнікам толькі 24 сьнежня 2013г.(!), вымушана была падавацца імі 03.01.2014г. без папярэдняй магчымасьці азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня ды ўнясеньня неабходных заўвагаў па ім.
Чытаць далей >>

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Другое паседжаньне ў Жодзінскім судзе па справе пра адмову ў пікетаваньні …

08.11.2013 у Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча адбылося другое паседжаньне суда па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай адносна адмовы Жодзінскага выканкаму даць дазвол на правядзеньне пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў, якое плянавалася правесьці сёлета 04 жніўня.
Чытаць далей >>

Аляксей Лапіцкі

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Забарона пікетаваньня ў дзень “Супраць сьмяротнага пакараньня” у Жодзіне была атрыманая заяўнікамі за 2 дні да плянуемага мерапрыемства. Толькі 08.10.2013 праваабаронца Аляксей Лапіцкі атрымаў праз Галоўпаштампт замоўную карэспандэнцыю з Жодзінскага гарвыканкаму.
Чытаць далей >>

...

Віцебскія актывісты ўжо які раз спрабавалі выканаць рашэньне гарвыканкаму “Аб правядзеньні масавых мэрапрыемствах у г.Віцебску”. Згодна зь ім, заяўнікі масавых акцыяў мусяць заключыць дамовы на абслугоўваньне з ЖКГ, паліклінікай і міліцыяй. Але гэтыя структуры адмаўляюцца супрацоўнічаць з апазыцыянэрамі, і Кастрычніцкі райсуд пацьвердзіў: рашэньне гарвыканкаму дазваляе дзяржаўным структурам ухіліцца ад дамоваў.
Чытаць далей >>

Аляксей Лапіцкі, Жодзінскі суд

Аляксей Лапіцкі, Жодзінскі суд (жнівень 2012)

Толькі ў суботу 22 верасьня Жодзінскі суд падрыхтаваў паперы па справе аб забароне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага і палітвязьняў для азнаямленьня, адмоўнае рашэньне па якой было вынесенае 29 жніўня (!)
Чытаць далей >>

Аляксей Лапіцкі, 16.08.2012 ля Жодзінскага суда

Аляксей Лапіцкі, 16.08.2012 ля Жодзінскага суда

16 жніўня ў Жодзінскім судзе адбылася амаль 2 гадзінная размова па скарзе праваабаронцаў, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, на дзеяньні службовых асобаў Жодзінскага выканаму, якія забаранілі замоўленае на 04 жніўня пікетаваньне ў падтрымку зьняволенага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ды ўсіх іншых палітвязьняў у краіне.
Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline