У жодзінскім двары, 2018г. Ілюстрацыйны здымак. Фота - Аляксея Лапіцкага

У жодзінскім двары, 2018г. Ілюстрацыйны здымак. Фота - Аляксея Лапіцкага

Пры замене электра-лічыльнікаў на новыя, электронныя, бытавым абанэнтам у жылых шматпавярхоўках, часам, як гэта адбываецца сёньня ў Гомелі, узьнікаюць сур’ёзныя праблемы і канфліктныя сытуацыі. Але ў Менску, Жодзіне й Барысаве, да прыкладу, усё робіцца строга па нормах дзейснага заканадаўства без якіх-небудзь злоўжываньняў. Праваабаронцы зрабілі спэцыяльны запыт у Барысаўскі “Энэргазбыт”. Што ў выніку яны атрымалі? Чытаць далей >>

ЦВК Беларусі ў адным электронным лісьце ад 27.10.2016 адказала адразу на дзьве выбарчыя скаргі з Жодзіна … Чытаць далей >>

Жодзінская акруговая выбарчая камісія №64 не прадставіла інфармацыю на запыт незалежнага назіральніка, спасылаючыся на арт.13 Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым адказ ад 07.09.2016 на зварот ад 05.09.2016 быў дасланы заяўніку толькі 10.09.2016, адразу разам з 3-ма іншымі праз пошту. (Цікава, яны там  што, па камандзе з выканкаму адпраўленьні адрасатам і прытрымліваюць, і дастаўляюць?) Чытаць далей >>

У сваім адказе за 67 ад 11 верасьня 2016 году кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 узгадвае пра законнасьць функцыі ЦВК па тлумачэньні выбарчых нормаў у мэтах “аднастайнасьці іхнага выкарыстаньня”, але замест звароту да ЦВК па тлумачэньне адносна пастаўленых заяўніком пытаньняў неадпаведнасьці палажэньняў Зборніку мэтадычных рэкамэндацыяў для УВК з нормамі асноўнага выбарчага закону (ч.16, арт. 45 ВК Беларусі), - чамусьці, зноўку цытуе дадзеныя спрэчныя палажэньні ды фармулўкіЧытаць далей >>

Назіральнік ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) у Жодзінскай АВК №64, Аляксей Лапіцкі, адразу ж пасьля публікацыі 11.09.201 на нашым рэсурсе атрымаў дастаткова дзіўны адказ ад старшыні акруговай камісіі Сяргея Афанасенкава на свой зварот ад 10.09.2016 адносна неправамерна  выдаленых з памяшканьня фае ў “Моладзевым Цэнтры” агітматэрыялаў абодвух кандыдатаў у пэрыяд агітацыі. Чытаць далей >>

Кент Харстэд, кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. Фота Сяргея Сацюка

Назіральнікі БДІПЧ АБСЭ заявілі, што парлямэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі ключавым міжнародным стандартам правядзеньня дэмакратычных і свабодных выбараў. Чытаць далей >>

Новым па акрузе, - прынамсі там, дзе за працэсам сачылі незалежныя назіральнікі, - было тое, што месца сартыроўкі бюлетэняў крыху перасунулася да месцаў, адведзеным камісіяй для назіральнікаў (на адлегласьць да 4-5 мэтраў) і гэты працэс не закрываўся для назіраньня тулавамі сябраў камісіяў. Чытаць далей >>

У апошні 5-ты дзень датэрміновага галасаваньня на выбарчым участку №9 у “Моладзевым Цэнтры” агітацыйнай прадукцыі кандыдатаў ад “БелАЗу” і “Сьвітанку” знайшлося месца ў тамбуры сярод розных каляровых абвестак, дзе ня менш каляровыя  выбарчыя плякаты губляюцца нават у дзённым сьвятле. Аднак, гэта значна лепей за цёмны калідор, у якім 08.09 практычна схавалі ўсе “праграмныя устаноўкі ды абяцаньні” народу ад абодвух кандыдатаў ад улады ў ПП НС Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей >>

На выбарчы ўчастак №9 у Моладзевым Цэнтры пасьля зваротаў (вуснага - 07.09 і пісьмовага - 08.09.2016) ад назіральніка Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую акруговую выбарчую камісію №64 - вярнулі агітматэрыялы абодвух кандыдатаў. Але назіраньне фіксуе пры гэтым парушэньне ч.13 арт.45 ВК Беларусі ды адпаведных патрабаваньняў Пастановы №1168 гарвыканкаму (!). Чытаць далей >>

Выяўленыя апошнім часам парушэньні Выбарчага Кодэксу ў частцы разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў (УВК №9 - паказальна) выкрываюць іхны сыстэмны ці сыстэматычны характар, бо такія парушэньні назіраліся й назіраюцца ў вялікай колькасьці ўдзельнікамі выбараў практычна заўсёды. Чытаць далей >>

 Старонка 1 з 2  1  2 »
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline