Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Нея няправільна ўсё гэта. Фота Аляксея Лапіцкага.

Паставы міліцыянт Падольскі - выконвае "інструкцыю". Жодзінскі выканкам, 03.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Асноўныя падзеі, зафіксаваныя назіраньнем у сваёй пасьлядоўнасьці. 03.02.2018, прахадная жодзінскага гарвыканкаму, 09-55 - 10-05. Чытаць далей >>

Сяржант Падольскі на "тэлефонным дроце" (дубдь 2). Фота Аляксея Лапіцкага.

Сяржант Падольскі на "тэлефонным дроце" (дубль 2). Фота Аляксея Лапіцкага.

02 лютага 2018 году, у Жодзіне, на шляху на паседжаньне гарадзкой выбарчай камісіі адбыўся інцыдэнт з чарговым затрыманьнем незалежнага назіральніка на прахадной будынку гарадзкой адміністрацыі, вырашэньне якога запатрабавала непасрэднага ўмяшальніцтва кіраўніцтва гарвыбаркаму. Чытаць далей >>

У апошнім шэрагу на выніковым паседжаньні 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Рэакцыя на дакладаемую інфармацыю. У апошнім шэрагу на выніковым паседжаньні 17.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ня гледзячы на спробы нядопуску незалежнага назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, Аляксея Лапіцкага, на паседжаньне выбарчай камісіі 17.01.2018, якое адбывалася з 12-00 па 14-29 на 4-м паверсе ў будынку жодзінскага гарвыканкаму, - праваабаронца здолеў на яго трапіць. Чытаць далей >>

Міліцыянт Падольскі на дроце - кіруецца тэлефонным правам. Фота Аляксея Лапіцкага.

Міліцыянт Падольскі на дроце - кіруецца тэлефонным правам. Фота Аляксея Лапіцкага.

17.01.2018 на прахадной будынку гарвыканкаму, з 11-57 па 12-14 адбываўся інцыдэнт з затрыманьнем назіральніка, якому не дазвалялі прайсьці ў памяшканьне правядзеньня паседжаньня з уласнымі рэчамі, (увага!) без прад’яўленьня “пасьведчаньня назіральніка”, пагражалі затрымаць і “пасадзіць”! Чытаць далей >>

45 хвілінаў - на 1 фотаздымак (!), якія фіксаваў сытуацыю са знаходжаньнем агітматэрыялаў на Кастрычніцкай УВК№21 у Жодзіне. Агітматэрыялыацалкам адсутнічалі. Замест іх прысутнічаў ініфармацыйны плякат, выраблены акруговай выбарчай камісіяй. Чытаць далей >>

Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага

Жодзінская камісія задаволіла абаснаваны вусны зварот незалежнага назіральніка Аляксея Лапіцкага адносна адсутнай на сайце Жодзінскага выканкаму інфармацыі па 21-ой участковай камісіі (47% УВК у акрузе) Смалявіцкага й Барысаўскага раёнаў Жодзінскай №64 выбарчай акругі. Але … Чытаць далей >>

Не абыйшлося й без сюрпрызаў, паказальных і красамоўных выступаў сьведкаў, пісьмовых зваротаў прэтэндэнтаў пра правакацыі прадстаўнікоў уладаў і перашкоды ў зборы подпісаў, пытаньняў, якія ўзьніклі, чамусьці, толькі ў незалежнага назіньня, і на якія не пажадаў адказваць старшынствуючы, а таксама некаторых асобаў, прысутных у залі без належнага прадстаўленьня. Чытаць далей >>

Менская абласная камісія адказала толькі праз 6 дзён на скаргу назіральніка, пададзеную 04.08.2016 з Жодзіна. Адказ, датаваны 05 жніўня, прыйшоў толькі 09.08.2016 і ўтрымлівае шмат недарэчнасьцяў ды цалкам ігнаруе заяўленыя на падставе рэчавых доказаў (аўдыёзапісу з паседжаньня) сьведчаньні правапарушэньняў. Чытаць далей >>

На прозьбу заяўніка даць магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі прад’яўленых камісіі фактаў парушэньня ВК Беларусі ініцыятыўнай групаю Д.Заблоцкага - ад старшыні Жодзінскага выбаркаму Сяргея Афанасенкава дазвдолу не атрымана. Чытаць далей >>

01 жніўня 2016 году назіральнік ў Жодзінскай акруговай выбарчай камісіі ад БГК Аляксей Лапіцкі зьвярнуўся ў камісію з пісьмовым зваротам па дазвол назіраць за праверкаю подпісаў прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах у ППНС Рэспублікі Беларусь 6 скліканьня. Чытаць далей >>

 Старонка 1 з 2  1  2 »
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline