Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Прапануем кароткае апісаньне й відэафільм. Чытаць далей >>

У Жодзіне забаранілі пікетаваньне ў падтрымку Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў, а таксама супраць вайсковай расейскай агрэсіі супраць Украіны. Дадзеная забарона была цалкам чаканая, бо заяўнікам не ўдалося прыкласьці да заяўкі копіі платных дамоваў з міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі, патрабуемыя п.5 Рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму ад 2012 году. Практычная невыканальнасьць (тым больш неправамернасьць) дадзенага патрабаваньня да заяўнікоў мірных сходаў, а не “іншых масавых мерапрыемстваў” (спартовых, камэрцыйных…), зусім не хвалюе мясцовыя ўлады. Чытаць далей >>

Толькі 6 жніўня праваабаронца Віктар Сазонаў атрымаў праз пошту афіцыйны адказ Гарадзенскага гарвыканкаму на заяўку пра правядзенне пікету, які планаваўся 4 жніўня ў падтрымку зняволенага кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. А між тым, заяўнікі адпаведны ліст з заяўкай быў афіцыйна зарэгістраваны яшчэ 19 ліпеня – у тэрмін, які адпавядае заканадаўству.
Чытаць далей >>

Баранавіцкі райвыканкам другі раз забараніў Мілавідзкі фэст, прысьвечаны 150-м угодкам Мілавідзкай бітвы 1863 году. Раней мы паведамлялі, што культурна-асьветніцкае мерапрыемства было заплянаванае грамадзкасьцю горада й раёну першапачаткова на 2 чэрвеня, але райвыканкам забараніў ягонае правядзеньне, паведаміўшы арганізатарам, што “…ў гэты дзень і ў гэтым месцы адзьдзел культуры Баранавіцкага райвыканкаму заплянаваў правядзеньне свайго мэрапрыемства ў сувязі з 150-мі ўгодкамі Мілавідзкай бітвы 1863 году, таму правядзеньне другога мэрапрыемства па гэтай тэматыцы не мэтазгоднае”.
Чытаць далей >>

///Шыльда ў Мілавідах

Баранавіцкі райвыканкам забараніў Мілавідскі фэст, заплянаваны грамадзкасьцю горада й раёну на 2 чэрвеня 2013 году ды прысьвечаны 150-м угодкам Мілавідскай бітвы 1863 году. Гэта сталася вядомым зь ліста за подпісам намесьніка старшыні райвыканкаму Анатоля Філанчука, які атрымалі арганізатары фэсту Віктар Сырыца, Вячаслаў Болбат і Тэрэса Селівончык.
Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline