Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Супольнае паседжаньне прэзыдыюмаў Жодзінскай гарадзкой Рады дэпутатаў і гарвыканкаму па пытаньні стварэньня гарадзкой выбарчай камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага.

У Жодзіне на паседжаньні прэзыдыюмаў выканкаму й гарадзкой рады створаны гарадзкі выбаркам. Чытаць далей >>

З Жодзіна ў ЦВК пададзены зварот у абарону права гараджанаў-выбарнікаў ведаць вынікі галасаваньня па сваім горадзе, а таксама асобных УВК. Як ні дзіўна, але мясцовыя чыноўнікі адмовілі грамадзянам у праве на такую інфармацыю.  Чытаць далей >>

Жодзінская гарадзкая Рада дэпутатаў адмовілася хадайніцтваваць перад выканаўчым камітэтам, каб абнародаваць вынікі галасваньня па горадзе Жодзіна ды ўчастках Жодзінскай выбарчай акругі.  Чытаць далей >>

Незалежнае назіраньне за выбарчым працэсам у Жодзінкай акрузе №64 зьвярнулася ў гарвыканкам і Жодзінскую гарадзкую Раду дэпутатаў з прапановаю апублікаваць вынікі галасаваньняў па горадзе Жодзіне і кожным выбарчым участку акругі. Чытаць далей >>

19 верасьня 2016 году для падачы заяваў у Жодзінскі выканкам і гарадзкую Раду дэпутатаў па выбарчай тэматыцы даўгатэрміноваму назіральніку ў Жодзінкай АВК №64 на выбарах 11 верасьня 2016, праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму, міліцэйская ахова не дазволіла праходзіць у будынак мясцовае ўлады з заплечнікам і фотакамэрай.  Чытаць далей >>

Пасьля звароту даўгатэрміновага назіральніка ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую гарадзкую пракуратуру 25.08.2016, “перапасоўка” ягоным зваротам паміж установамі розных галінаў ўлады працягваецца. Чытаць далей >>

Кандыдат ад улады скарыстаў гарадзкое сьвята “Падары дзіцяці радасьць”, адміністрацыйны рэсурс праўладных арганізацыяў і сродкі дабрачыннага фонду ад прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, а таксама увесь наяўны патэнцыял творчых калектываў дзяржустановаў культуры гораду, пры гэтым выступіў у ролі прадстаўніка дзейснай гарадзкой улады падчас публічнай ганаровай раздачы дабрачынных падарункаў запрошаным на агульнагарадзкое масавае мерапрыемства шматдзетным сем’ям Жодзіна. Чытаць далей >>

Дзень адчыненых дзьвярэй “Моладзевага Цэнтру” з канцэртам на адкрытым паветры пад назовам “Час абіраць”, дзе выступілі розныя дзіцячыя ды юнацкія клюбы, а таксама творчыя калектывы ня толькі з гэтай моладзевай дзяржаўнай установы, чамусьці быў пазначаны як плянаванае масавае агітацыйнае мерапрыемства, арганізаванае адным з кандыдатаў. Чытаць далей >>

Сустрэча кандыдата ад ААТ “БелАЗ”, намесьніка старшыні Жодзінскай гарадзкой Рады, Дзьмітрыя Заблоцкага, адбылася ў Жодзінскім Каледжы БНТУ пры падтрымцы даверанай асобы, Натальлі Сушко, якая ўзначальвае прадстаўнічую галіну ўлады ў горадзе. Чытаць далей >>

Як паведамляе прысутны на сутрэчы 18 жніўня у Жодзінскім прафэсійным ліцэі назіральнік ад БГК, Аляксей Лапіцкі, “ужо сама дарога на сустрэчу была быццам непасрэдным чынам зьвязаная з тым, што на ёй потым адбывалася”… Чытаць далей >>

 Старонка 1 з 2  1  2 »
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline