У сувязі з падрыхтоўкай горада да юбілею ў Жодзіне пачалася плянавая замена шыльдаў на дамах з назвамі вуліцаў, якая выклікае шмат пытаньняў. Бо старыя надпісы, зробленыя па-расейску, ігнаруючы адпаведныя звароты грамадзянаў, у парушэньне прынятага 11.2010г. закона “Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў”, замяняюць тут зноў на расейскамоўныя (!?). Чытаць далей >>

Дэпутат Дзьмітры Заблоцкі падчас сутрэчы 04.01.2018 з Аляксеем Лапіцкім. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дэпутат ПП НС Беларусі ад Жодзіна, Дзьмітры Заблоцкі падчас сутрэчы 04.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сустрэча жодзінскага праваабаронцы Аляксея Лапіцкага з дэпутатам ад Жодзіна ў ПП НС Беларусі, Дзьмітрыем Заблоцкім, адбылася 04.01.2018г. і доўжылася больш за гадзіну. Чытаць далей >>

З Жодзіна ў ЦВК пададзены зварот у абарону права гараджанаў-выбарнікаў ведаць вынікі галасаваньня па сваім горадзе, а таксама асобных УВК. Як ні дзіўна, але мясцовыя чыноўнікі адмовілі грамадзянам у праве на такую інфармацыю.  Чытаць далей >>

Такая назва артыкула й закранаемая ў ім тэма, на вялікі жаль, дагэтуль застаюцца актуальнымі для горада Жодзіна. Чытаць далей >>

Дазвол кіраўніка мясцовае ўлады горада Жодзіна, Міхала Амельянчука, назіральніку, Аляксею Лапіцкаму, азнаёміцца з дакумэнтамі па вылучэньні кандыдатаў у склад УВК быў праігнараваны супрацоўніцамі агранізацыйна-кадравага адзьдзелу гарвыканкаму. Чытаць далей >>

07 ліпеня 2016г. а 8-ай ранку ў каб. 403 Жодзінскага гарвыканакаму пад старшынствам кіраўніка выканаўчай улады Міхала Амельянчука ў прысутнасьці яшчэ 12 удзельнікаў адбылося паседжаньне па ўтварэньні ўчасткаў для галасаваньня Жодзінскай выбарчай акругі №64. Чытаць далей >>

Жодзіна паказала станоўчы прыклад … Жодзінскае рашэньне адносна месцаў, забароненых для збору подпісаў, у параўнаньні зь мінулымі падобнымі дакумэнтамі зьмянілася ў лепшы бок.

Размова ідзе пра Рашэньне № 978 ад 10.07.2015 Жодзінскага выканкаму адносна месцаў, забароненых для збору подпісаў за кандыдатаў … (гл. у дадатку). Чытаць далей >>

27 сьнежня з 15-00 да 15-30 у актавай залі будынку Жодзінскага выканкаму прайшло першае паседжаньне Жодзінскай гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі па выбарах у мясцовыя рады дэпутатаў. Чытаць далей >>

Паседжаньне па фарміраваньні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Рады дэпутатаў

Паседжаньне па фарміраваньні Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Рады дэпутатаў

На агульным паседжаньні прэзыдыюму Жодзінскага гарадзкой Рады дэпутатаў і Жодзінскага выканаўчага камітэту 26 сьнежня адбылося фармаваньне раённай выбарчай камісіі й зацьверджаньне кандыдатураў у склад Жодзінскай гарадзкой камісіі па выбарах у мясцовыя Рады дэпутатаў. Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline