Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Янка Лапіцкі (10 год) ля залітых фарбаю і прастрэленых шыбаў. Адразу пасьля пераможнага вяртаньня ў беларускамоўную клясу Гімназіі №1, (2005, Жодзіна). Фота Аляксея Лапіцкага.

Янка Лапіцкі (10 год) ля залітых фарбаю і прастрэленых шыбаў. Адразу пасьля пераможнага вяртаньня ў беларускамоўную клясу Гімназіі №1, (2005, Жодзіна). Фота Аляксея Лапіцкага.

Група бацькоў, якая змагаецца супраць дыскрымінацыі дзяцей па моўнай прыкмеце, просіць падпісаць пэтыцыю “Пераможам дыскрымінацыю дзетак па моўнай прыкмеце!” Чытаць далей >>

Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага

Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага

На зварот назіральніка, пададзены 08.08.2015 у Жодзінскую ГВК, 14.08.2015 прыйшоў адказ з адмовамі па ўсіх заяўленых праваабаронцам пытаньнях.

Чытаць далей >>

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Гэльсынскага камітэту завяршаюць працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў у рэгіёне. Чытаць далей >>

Усьлед за менскім гарвыканкамам, які забараніў правядзеньне народнага сьвята ў сталіцы Беларусі, улады горада аўтазаводцаў Жодзіна, які знаходзіцца ў наўпростым абласным падпарадкаваньні, таксама адмовіліся ад правядзеньня Купальля ў горадзе.

Чым гэта ўсё тлумачыцца, невядома. Аднак па мясцовым тэлеканале ў бягучым радку абвестках, дадзеная інфармацыя тэрмінова даводзіцца да ўсіх мясцовых тэлегледачоў.

Такім чынам, сапраўды цёплыя летнія дні ў горадзе БелАЗаў народны абрад і вадаёмы апынуліся пад забаронай. Што за гэтым стаіць і каму гэта выгодна? Навошта забараняць традыцыі? Дзеля якой мэты й ці магчыма іх забараніць навогул… - адкажа час.
Чытаць далей >>

///

“Паказуха дастатку” ўздоўж галоўных магістраляў у Гомелі спалучаецца з састарэлымі “выбоінамі беражлівасьці” і новымі “асфальта-бэтоннымі заплаткамі” ля занядбаных “хрушчовак” у дварах, дзе жывуць у асноўным пэнсыянэры ды простыя рабацягі.
Чытаць далей >>

Забарона пікету выканкамам… абярнулася крыўднай стратаю плянуемых прыбыткаў Гарадзкой лякарні (сапраўды, жодзінскія мэдыкі плянавалі падзарабіць на акцыі салідарнасьці).

Тым часам, практыка паказала, што аніводнае афіцыйна замоўленае ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі заканадаўства публічнае мерапрыемства не было дадзволена ўладамі за апошнія 10 год. Аднак, ня гледзячы на гэта, незаяўляемыя акцыі ў іншым фармаце адпаведна заўсёды праводзіліся й не забараняліся, бо іх папросту немагчыма забараніць.
Чытаць далей >>

///

Баранавіцкія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца ды Віктар Мезяк напрыканцы сьнежня 2012 году атрымалі 12-ці старонкавы адказ на расейскай мове з Камітэту па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (раней быў атрыманы ангельскі варыянт адказу).
Чытаць далей >>

Аляксей Лапіцкі, 16.08.2012 ля Жодзінскага суда

Аляксей Лапіцкі, 16.08.2012 ля Жодзінскага суда

16 жніўня ў Жодзінскім судзе адбылася амаль 2 гадзінная размова па скарзе праваабаронцаў, Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай, на дзеяньні службовых асобаў Жодзінскага выканаму, якія забаранілі замоўленае на 04 жніўня пікетаваньне ў падтрымку зьняволенага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ды ўсіх іншых палітвязьняў у краіне.
Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline