Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

У сувязі з падрыхтоўкай горада да юбілею ў Жодзіне пачалася плянавая замена шыльдаў на дамах з назвамі вуліцаў, якая выклікае шмат пытаньняў. Бо старыя надпісы, зробленыя па-расейску, ігнаруючы адпаведныя звароты грамадзянаў, у парушэньне прынятага 11.2010г. закона “Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў”, замяняюць тут зноў на расейскамоўныя (!?). Чытаць далей >>

Дэпутат Дзьмітры Заблоцкі падчас сутрэчы 04.01.2018 з Аляксеем Лапіцкім. Фота Аляксея Лапіцкага.

Дэпутат ПП НС Беларусі ад Жодзіна, Дзьмітры Заблоцкі падчас сутрэчы 04.01.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Сустрэча жодзінскага праваабаронцы Аляксея Лапіцкага з дэпутатам ад Жодзіна ў ПП НС Беларусі, Дзьмітрыем Заблоцкім, адбылася 04.01.2018г. і доўжылася больш за гадзіну. Чытаць далей >>

Такая назва артыкула й закранаемая ў ім тэма, на вялікі жаль, дагэтуль застаюцца актуальнымі для горада Жодзіна. Чытаць далей >>

Пасьля перанакіраваньня кіраўніцтвам Гарадзкой Рады заявы абратна ў Жодзінскі ГАЎС Аляксея Лапіцкага (на фота) як заяўніка па справе, назіральніка ад БГК у Жоздінскай АВК №64 , 06.10.2016 выклікалі ў міліцыю для дачы тлумачэньняў. Чытаць далей >>

Пасьля звароту даўгатэрміновага назіральніка ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую гарадзкую пракуратуру 25.08.2016, “перапасоўка” ягоным зваротам паміж установамі розных галінаў ўлады працягваецца. Чытаць далей >>

Старшыня Жодзінскай АВК №64 Сяргей Афанасенкаў зачытвае адказ ЦВК на запыт кіраўніцтва камісіі.

Выбарчая камісія Жодзінскай выбарчай акругі №64 на сваім паседжаньні 08.08.2016 вынесла папярэджаньні абодвум кандыдатам ад улады, Дзьмітрыю Заблоцкаму (ААТ “БелАЗ”, градзкая рада дэпутатаў) і Аляксандру Гурыненку (ААТ “Сьвітанак”).  Чытаць далей >>

07.09.2016 прыйшоў адказ з Жозінскага ГАЎС на перанакіраванае гарадзкой пракуратураю пытаньне ад даўгатэрміновага назіральніка ў Жодзінскай АВК №64. Міліцыя доўга думала (аж 10 дзён), каб зрабіць масу граматычных і стылістычных памылак (альбо “адруковак”) у дасланым 07.09.2016 кароткім (у адзін сказ) паведамленьні. Чытаць далей >>

Жодзінскі выбаркам запрасіў назіральніка ад БГК на паседжаньне, якое адбудзецца а 16-00 08.09.2016 і будзе прысьвечанае разгляду аднаго пытаньня - “Аб вынясеньні папярэджаньняў кандыдатам у дэпутаты па Жодзінскай выбарчай акрузе 64“.  Чытаць далей >>

Кандыдат ад улады скарыстаў гарадзкое сьвята “Падары дзіцяці радасьць”, адміністрацыйны рэсурс праўладных арганізацыяў і сродкі дабрачыннага фонду ад прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, а таксама увесь наяўны патэнцыял творчых калектываў дзяржустановаў культуры гораду, пры гэтым выступіў у ролі прадстаўніка дзейснай гарадзкой улады падчас публічнай ганаровай раздачы дабрачынных падарункаў запрошаным на агульнагарадзкое масавае мерапрыемства шматдзетным сем’ям Жодзіна. Чытаць далей >>

Кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 не стала выконваць патрабаваньні п.18.6 Практычнага дапаможніку №9 ЦВК ды зьвярнулася да Лідзіі Ярмошынай па “растлумачэньне прымяненьня” дадзенай нормы. Чытаць далей >>

 Старонка 1 з 3  1  2  3 »
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline