Ні кожная УВК у Жодзіне мае празрыстыя скрыні, Моладзевая УВК №23. Фота Аляксея Лапіцкага.

Ні кожная УВК у Жодзіне мае празрыстыя скрыні, Моладзевая УВК №23. Фота Аляксея Лапіцкага.

Незалежнае назіраньне канстатуе пра парушэньні элемэнтарных нормаў транспарэнтнасьці пры ўліку галасоў выбарнікаў на выбарчых участках і ў Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, якая цалкам засакрэціла ад назіраньня ўсе выніковыя лічбы ня толькі з УВК, але і цалкам па ўсім горадзе. Чытаць далей >>

Занясеньне дадзеных з участкаў на 18-00 сябрай Жодзінскай ГВК 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Занясеньне дадзеных з участкаў на 18-00 сябрай Жодзінскай ГВК 13.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.

Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія, кіруемая ў час датэрміновага галасаваньня аргнізацыйна-кадравым адзьдзелам выканкаму (начальніца - Тацяна Краўцэвіч, сакратарка ГВК), адмовілася прадстаўляць незалежнаму назіраньню лічбы прагаласаваўшых па горадзе за кожны дзень датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

Пратакол першага дня датэрміновага галасаваньня на УВК №9, Жодзіна. Фота Аляксея Лапіцкага.

Пратакол першага дня датэрміновага галасаваньня на ўваходных дзьвярах у памяшканьне для галасаваньня Будаўнічай УВК №9 - адзіны, які дасяжны для ўсеагульнага азнаямленьня (Жодзіна, 19-40, 13.02.2018). Фота Аляксея Лапіцкага.

Толькі на адным выбарчым участку атрымалася ўбачыць пратакол, вывешаны “для ўсеаагульнага азнаямленьня” пасьля першага дня датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

Як гуляецца ў выбары дзяржаўная прэса. Фота Аляксея Лапіцкага.

Як гуляецца ў выбары дзяржаўная прэса. Фота Аляксея Лапіцкага.

У першы дзень датэрміновага галасаваньня “Жодзінскія Навіны” на сваім сайце зрабілі тэрміновы рэпартаж з выбарчага ўчастку №23 (інтэрнат КЗЦШ) і паказалі карцінку, на якой датэрміновае галасаваньне праходзіць пры поўным складзе камісіі, а маладая сям’я зь 2-ма дзецьмі спачатку бярэ, а потым апускае бюлетэні ў празрыстыя скрыні … Чытаць далей >>

У Жодзіне на асобных участках пачалі скарыстоваць празрыстыя скрыні. На фота - новыя скрыні на ўчастку УВК №22 (інтэрнат ААТ “Сьвітанак” па пр.Міру) Чытаць далей >>

Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага
Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага

Адказ на вусны зварот назіральніка Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую ГВК выглядае як спроба легітымізацыі незаконных дзеяньняў адміністрацыяў (у прыватнасьці, ідэалягічнага адзьдзелу ПА “БелАЗ” - Станіслаў Якубовіч, “Белая Русь”, выбарчы штаб А.Лукашэнкі) па мабілізацыі працоўных на датэрміновае галасаваньне з выкарстаньнем адміністрацыйнага рэсурсу й подкупу выбарнікаў за аплочваемыя адгулы. Чытаць далей >>

Участковая камісія №9 не прадставіла магчымасьці назіральніку Аляксандру Рупшынскаму (ад прафсаюзу РЭП) азнаёміцца з сьпісамі выбарнікаў па той адрэсе, дзе ягонае прозьвішча, як выбарніка па дадзеным выбарчым участку, павінна прысутнічаць у пераліку выбарнікаў. Чытаць далей >>

09 кастрычніку 2015 году назіральнікам Аляксеем Лапіцкім пададзена пісьмовая заява ў Жодзінскую ГВК адносна ціску на назіральнікаў ва Участковай выбарчай камісіі Будаўнічага ўчастку №9 (будынак “Моладзевага Цэнтру”).

З дапамогаю назіральнікаў ад праўладных сутруктураў ці GO-NGO такіх, як “Белая Русь”, БРСМ, афіцыйныя прафсаюзы й г.д. з самага пачатку працы на ўчастку падчас датэрміновага галасаваньня назіральнікам перашкаджаецца зьбіраць важную для ацэнкі правамернасьці зьдзяйсьняемых выбарчых працэдураў ды ўмоваў галасаваньня інфармацыю.
Чытаць далей >>

Незалежным назіральнікам Аляксеем Лапіцкім на УВК №9 Будаўнічага выбарчага ўчастку зафіксаваны выпадак галасаваньня па расейскім пашпарце. Чытаць далей >>

Незалежны даўгатэрміновы назіральнік у Жодзінскай ГВК Аляксей Лапіцкі, які адначасна вылучаны кароткатэрміновым назіральнікам ва УВК №9 Будаўнічага ўчастку («Моладзевы Цэнтар») зрабіў вусны тэлефонны зварот у гарадзкую камісію. Чытаць далей >>

 Старонка 1 з 2  1  2 »
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline