Назіральнік ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) у Жодзінскай АВК №64, Аляксей Лапіцкі, адразу ж пасьля публікацыі 11.09.201 на нашым рэсурсе атрымаў дастаткова дзіўны адказ ад старшыні акруговай камісіі Сяргея Афанасенкава на свой зварот ад 10.09.2016 адносна неправамерна  выдаленых з памяшканьня фае ў “Моладзевым Цэнтры” агітматэрыялаў абодвух кандыдатаў у пэрыяд агітацыі. Чытаць далей >>

У апошні 5-ты дзень датэрміновага галасаваньня на выбарчым участку №9 у “Моладзевым Цэнтры” агітацыйнай прадукцыі кандыдатаў ад “БелАЗу” і “Сьвітанку” знайшлося месца ў тамбуры сярод розных каляровых абвестак, дзе ня менш каляровыя  выбарчыя плякаты губляюцца нават у дзённым сьвятле. Аднак, гэта значна лепей за цёмны калідор, у якім 08.09 практычна схавалі ўсе “праграмныя устаноўкі ды абяцаньні” народу ад абодвух кандыдатаў ад улады ў ПП НС Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей >>

На выбарчы ўчастак №9 у Моладзевым Цэнтры пасьля зваротаў (вуснага - 07.09 і пісьмовага - 08.09.2016) ад назіральніка Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую акруговую выбарчую камісію №64 - вярнулі агітматэрыялы абодвух кандыдатаў. Але назіраньне фіксуе пры гэтым парушэньне ч.13 арт.45 ВК Беларусі ды адпаведных патрабаваньняў Пастановы №1168 гарвыканкаму (!). Чытаць далей >>

Ці адшукаюць цяпер адказныя за выкананьне Пастановы №1168 Жодзінскага выканкаму асобы тых, хто “канфіскаваў” з фае будынку “Моладзевага Цэнтру” інфармацыйны стэнд, а раней - выдаліў зь яго ўсе агітматэрыялы абодвух кандыдатаў? Чытаць далей >>

Старшыня выбарчай камсіі Будаўнічага ўчастку №9 Алеся Лобкіс перад днём датэрміновага галасаваньня замяніла каляровыя агітматэрыялы на інфармацыйным стэндзе ў фае памяшканьня камісіі на чорна-белую інфармацыйную ўлётку акруговай камісіі, якую масава распаўсюджвалі па паштовых скрынях у Жодзіне. Замена тлумачылася пачаткам датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline