Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына забараніла прадстаўляць інфармацыю назіральнікам!
Чытаць далей >>

...

Выбары, Грузія

Вопытныя беларускія назіральнікі ад розных грамадскіх арганізацый у складзе Міжнароднай місіі пад эгідай сеткі “Цэнтра плюралізму” ажыццяўлялі назіранне за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей >>

Пра вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў па Лагойскай выбарчай акрузе № 75

Па дадзеных акруговай выбарчай камісыі Лагойскай выбарчай акругі № 75 яўка склала 77,7%.
Лебядок набраў 9%, Мірановіч – 7,8%, Мурашка – 70,3%, Эшбаеў – 1,8%, супраць усіх кандыдатаў прагаласавала 8% выбарнікаў.
Чытаць далей >>

...

Кур’ёзны выпадак адбыўся ў вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёну. Участковая камісыя прыехала з вынасной скрыняй да пажылых людзей праводзіць галасаваньне дома. Як аказалася, многія выбарнікі зусім не прасілі выбарчую камісыю прыяжджаць да іх. Чытаць далей >>

///

Даклад прэзэнтаваны 24 верасьня на брыфінгу ў Менску. Канчатковы даклад назіральнікаў АБСЭ плянуецца падрыхтаваць на працягу двух месяцаў. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей >>

Датэрміновае галасаваньне пад адміністратыўным прымусам!?

Датэрміновае галасаваньне пад адміністратыўным прымусам!?

Датэрміновае галасаваньне – пад адміністрацыйным прымусам!

21 і асабліва 22 верасьня, ня гледзячы на рэзка вырасшую інтэнсыўнасьць датэрміновага галасаваньня, сябры УВК не праяўлялі аніякага жаданьня пацікавіцца аб прычыне такой звышактыўнасьці жыхароў Жодзіна. Няўжо й на самой справе ў такой колькасьці ў дзень выбараў 23 верасьня грамадзяне вырашылі раптам пакінуць родны горад?
Чытаць далей >>

УВК №19, будынак Паліклінікі №1, Жодзіна

УВК №19, будынак Паліклінікі №1, Жодзіна

У Жодзінскай УВК №19 20 жніўня ў дзень датэрміновага галасаваньня на назіральніка ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксея Лапіцкага быў чарговы раз аказаны адміністрацыйны ціск з боку старшыні УВК Тацяны Новікавай. Перад тым, як гэта адбылося, яна пабывала ў выканкаме, а потым прайшла нечаканая датэрміновая замена дзяжурнага міліцыянта, які знаходзіўся ў памяшканьні для галасаваньня 18-19 жніўня да 20-00 і павінен быў пакідаць пост толькі пасьля закрыцьця ўчастку. Замена адбывалася а 17-10, у той час, калі назіральнік выйшаў у калідор, каб апытаць прадстаўніка ПА “БелАЗ”, які засьведчыў, што вымушаны галасаваць датэрмінова пад прымусам ідэалягічнага кіраўніцтва прадпрыемства.
Чытаць далей >>

Скрыня для датэрміновага галасаваньня й назіральніца БРСМ, 20 жніўня (15-30), Жодзіна

Скрыня для датэрміновага галасаваньня й назіральніца БРСМ, 20 жніўня (13-30), Жодзіна

20 жніўня ў Жодзінскай УВК №19 зарэгістравалася назіральніца ад БРСМ Ніна Кулага з Жодзінскай “ЦГБ” (Гарадзкая лякарня), якая ў якасьці дакумэнту ў камісыі прадставіла толькі пашпарт. Сябры УВК, юрыстконсульт адміністрацыі Паліклінікі №1 Хрысьціна Мезена ды старэйшая мэдсястра тэрапэўтычнага адзьдзяленьня паліклінікі Тацяна Смарчкова, нават не запатрабавалі пры гэтым належнага дакумэнту й прапанавалі ёй адразу прыступіць да назіраньня. Заява пра тое, што прыбыўшая на ўчастак зьяўляецца назіральніцай ад БРСМ, прагучала для сябраў камісыі як нейкі “сваеасаблівы пароль”. Чытаць далей >>

Мэтадычныя парады ЦВК адносна агітацыі

Мэтадычныя парады ЦВК адносна агітацыі ...

Як высьветлілася пры супастаўленьні пазыцыяў, мэтатыдчныя парады ЦВК для Участковых выбарчых камісыяў краіны ў частцы агітацыйных матэрыялаў супярэчаць патрабаваньням артыкулаў дзeйснага Выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей >>

Агітплякат "невідзімка"

Агітплякат "невідзімка", УВК №19, Жодзіна

У другі дзень датэрміновага галасаваньня старшыня УВК №19 (паліклініка), загадчыца тэрапэўтычным адзьдзяленьнем Гарадзкой паліклінікі №1, Тацяна Новікава прынесла ў памяшканьне для галасаваньня новы агітацыйны плякат замест пашкоджанага ёй у першы дзень галасаваньня ды вывесіла яго побач з інфармацыйным стэндам ля ўваходу ў памяшканьне так, што калі выбарнікі ўваходзяць, плякат цаклам закрываецца дзьвярыма.
Чытаць далей >>

 Старонка 1 з 5  1  2  3  4  5 »
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline