Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

На выбарчы ўчастак №9 у Моладзевым Цэнтры пасьля зваротаў (вуснага - 07.09 і пісьмовага - 08.09.2016) ад назіральніка Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую акруговую выбарчую камісію №64 - вярнулі агітматэрыялы абодвух кандыдатаў. Але назіраньне фіксуе пры гэтым парушэньне ч.13 арт.45 ВК Беларусі ды адпаведных патрабаваньняў Пастановы №1168 гарвыканкаму (!). Чытаць далей >>

Выяўленыя апошнім часам парушэньні Выбарчага Кодэксу ў частцы разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў (УВК №9 - паказальна) выкрываюць іхны сыстэмны ці сыстэматычны характар, бо такія парушэньні назіраліся й назіраюцца ў вялікай колькасьці ўдзельнікамі выбараў практычна заўсёды. Чытаць далей >>

Ці адшукаюць цяпер адказныя за выкананьне Пастановы №1168 Жодзінскага выканкаму асобы тых, хто “канфіскаваў” з фае будынку “Моладзевага Цэнтру” інфармацыйны стэнд, а раней - выдаліў зь яго ўсе агітматэрыялы абодвух кандыдатаў? Чытаць далей >>

У Жодзіне на асобных участках пачалі скарыстоваць празрыстыя скрыні. На фота - новыя скрыні на ўчастку УВК №22 (інтэрнат ААТ “Сьвітанак” па пр.Міру) Чытаць далей >>

Старшыня выбарчай камсіі Будаўнічага ўчастку №9 Алеся Лобкіс перад днём датэрміновага галасаваньня замяніла каляровыя агітматэрыялы на інфармацыйным стэндзе ў фае памяшканьня камісіі на чорна-белую інфармацыйную ўлётку акруговай камісіі, якую масава распаўсюджвалі па паштовых скрынях у Жодзіне. Замена тлумачылася пачаткам датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

45 хвілінаў - на 1 фотаздымак (!), якія фіксаваў сытуацыю са знаходжаньнем агітматэрыялаў на Кастрычніцкай УВК№21 у Жодзіне. Агітматэрыялыацалкам адсутнічалі. Замест іх прысутнічаў ініфармацыйны плякат, выраблены акруговай выбарчай камісіяй. Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline