Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

ЦВК Беларусі ў адным электронным лісьце ад 27.10.2016 адказала адразу на дзьве выбарчыя скаргі з Жодзіна … Чытаць далей >>

У сваім адказе за 67 ад 11 верасьня 2016 году кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 узгадвае пра законнасьць функцыі ЦВК па тлумачэньні выбарчых нормаў у мэтах “аднастайнасьці іхнага выкарыстаньня”, але замест звароту да ЦВК па тлумачэньне адносна пастаўленых заяўніком пытаньняў неадпаведнасьці палажэньняў Зборніку мэтадычных рэкамэндацыяў для УВК з нормамі асноўнага выбарчага закону (ч.16, арт. 45 ВК Беларусі), - чамусьці, зноўку цытуе дадзеныя спрэчныя палажэньні ды фармулўкіЧытаць далей >>

Назіральнік ад Беларускага Гэльсынскага Камітэту (БГК) у Жодзінскай АВК №64, Аляксей Лапіцкі, адразу ж пасьля публікацыі 11.09.201 на нашым рэсурсе атрымаў дастаткова дзіўны адказ ад старшыні акруговай камісіі Сяргея Афанасенкава на свой зварот ад 10.09.2016 адносна неправамерна  выдаленых з памяшканьня фае ў “Моладзевым Цэнтры” агітматэрыялаў абодвух кандыдатаў у пэрыяд агітацыі. Чытаць далей >>

У апошні 5-ты дзень датэрміновага галасаваньня на выбарчым участку №9 у “Моладзевым Цэнтры” агітацыйнай прадукцыі кандыдатаў ад “БелАЗу” і “Сьвітанку” знайшлося месца ў тамбуры сярод розных каляровых абвестак, дзе ня менш каляровыя  выбарчыя плякаты губляюцца нават у дзённым сьвятле. Аднак, гэта значна лепей за цёмны калідор, у якім 08.09 практычна схавалі ўсе “праграмныя устаноўкі ды абяцаньні” народу ад абодвух кандыдатаў ад улады ў ПП НС Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей >>

На выбарчы ўчастак №9 у Моладзевым Цэнтры пасьля зваротаў (вуснага - 07.09 і пісьмовага - 08.09.2016) ад назіральніка Аляксея Лапіцкага ў Жодзінскую акруговую выбарчую камісію №64 - вярнулі агітматэрыялы абодвух кандыдатаў. Але назіраньне фіксуе пры гэтым парушэньне ч.13 арт.45 ВК Беларусі ды адпаведных патрабаваньняў Пастановы №1168 гарвыканкаму (!). Чытаць далей >>

Выяўленыя апошнім часам парушэньні Выбарчага Кодэксу ў частцы разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў (УВК №9 - паказальна) выкрываюць іхны сыстэмны ці сыстэматычны характар, бо такія парушэньні назіраліся й назіраюцца ў вялікай колькасьці ўдзельнікамі выбараў практычна заўсёды. Чытаць далей >>

Ці адшукаюць цяпер адказныя за выкананьне Пастановы №1168 Жодзінскага выканкаму асобы тых, хто “канфіскаваў” з фае будынку “Моладзевага Цэнтру” інфармацыйны стэнд, а раней - выдаліў зь яго ўсе агітматэрыялы абодвух кандыдатаў? Чытаць далей >>

У Жодзіне на асобных участках пачалі скарыстоваць празрыстыя скрыні. На фота - новыя скрыні на ўчастку УВК №22 (інтэрнат ААТ “Сьвітанак” па пр.Міру) Чытаць далей >>

Старшыня выбарчай камсіі Будаўнічага ўчастку №9 Алеся Лобкіс перад днём датэрміновага галасаваньня замяніла каляровыя агітматэрыялы на інфармацыйным стэндзе ў фае памяшканьня камісіі на чорна-белую інфармацыйную ўлётку акруговай камісіі, якую масава распаўсюджвалі па паштовых скрынях у Жодзіне. Замена тлумачылася пачаткам датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

45 хвілінаў - на 1 фотаздымак (!), якія фіксаваў сытуацыю са знаходжаньнем агітматэрыялаў на Кастрычніцкай УВК№21 у Жодзіне. Агітматэрыялыацалкам адсутнічалі. Замест іх прысутнічаў ініфармацыйны плякат, выраблены акруговай выбарчай камісіяй. Чытаць далей >>

 Старонка 1 з 2  1  2 »
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline