Дынаміка забаронаў на агітацыю з 2012 па 2018 г.г., Аляксей Лапіцкі.
Дынаміка забаронаў на агітацыю з 2012 па 2018 г.г. у г. Жодзіне, Аляксей Лапіцкі.

У Жодзіне пасьля прыняцьця выканкамам і зацьверджаньня ў Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі Рашэньня №3 ад 05.01.2018 (гл. дадатак) назіраецца значнае пашырэньне свабоды для вулічнай агітацыі  ў пікетах і на мітынгах. Чытаць далей >>

Кандыдат ад улады скарыстаў гарадзкое сьвята “Падары дзіцяці радасьць”, адміністрацыйны рэсурс праўладных арганізацыяў і сродкі дабрачыннага фонду ад прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, а таксама увесь наяўны патэнцыял творчых калектываў дзяржустановаў культуры гораду, пры гэтым выступіў у ролі прадстаўніка дзейснай гарадзкой улады падчас публічнай ганаровай раздачы дабрачынных падарункаў запрошаным на агульнагарадзкое масавае мерапрыемства шматдзетным сем’ям Жодзіна. Чытаць далей >>

Дзень адчыненых дзьвярэй “Моладзевага Цэнтру” з канцэртам на адкрытым паветры пад назовам “Час абіраць”, дзе выступілі розныя дзіцячыя ды юнацкія клюбы, а таксама творчыя калектывы ня толькі з гэтай моладзевай дзяржаўнай установы, чамусьці быў пазначаны як плянаванае масавае агітацыйнае мерапрыемства, арганізаванае адным з кандыдатаў. Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline