Выяўленыя апошнім часам парушэньні Выбарчага Кодэксу ў частцы разьмяшчэньня агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў (УВК №9 - паказальна) выкрываюць іхны сыстэмны ці сыстэматычны характар, бо такія парушэньні назіраліся й назіраюцца ў вялікай колькасьці ўдзельнікамі выбараў практычна заўсёды. Чытаць далей >>

Ці адшукаюць цяпер адказныя за выкананьне Пастановы №1168 Жодзінскага выканкаму асобы тых, хто “канфіскаваў” з фае будынку “Моладзевага Цэнтру” інфармацыйны стэнд, а раней - выдаліў зь яго ўсе агітматэрыялы абодвух кандыдатаў? Чытаць далей >>

У Жодзіне на асобных участках пачалі скарыстоваць празрыстыя скрыні. На фота - новыя скрыні на ўчастку УВК №22 (інтэрнат ААТ “Сьвітанак” па пр.Міру) Чытаць далей >>

Старшыня выбарчай камсіі Будаўнічага ўчастку №9 Алеся Лобкіс перад днём датэрміновага галасаваньня замяніла каляровыя агітматэрыялы на інфармацыйным стэндзе ў фае памяшканьня камісіі на чорна-белую інфармацыйную ўлётку акруговай камісіі, якую масава распаўсюджвалі па паштовых скрынях у Жодзіне. Замена тлумачылася пачаткам датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

45 хвілінаў - на 1 фотаздымак (!), якія фіксаваў сытуацыю са знаходжаньнем агітматэрыялаў на Кастрычніцкай УВК№21 у Жодзіне. Агітматэрыялыацалкам адсутнічалі. Замест іх прысутнічаў ініфармацыйны плякат, выраблены акруговай выбарчай камісіяй. Чытаць далей >>

У Жодзіне і па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 візуальнай выбарчай агітацыі не дадалося. Нават наадварот - са зьяўленьнем інфармацыйных плякатаў выбарчай амісіі зь біяграфіямі абодвух кандыдатаў, іхная агітацыйная прадукцыя быццам зусім пазьнікала. Чытаць далей >>

Жодзінская АВК №64 зацьвердзіла такія правілы агітацыі, узгадніла такое рашэньне выканкаму па ўмовах візуальнай агітацыі, якое не дае магчымасьці праводзіць выбарчую камапанію адкрыта й заўважна для выбарнікаў. Чытаць далей >>

Прайшло 10 дзён з моманту рэгістрацыі кандыдатамі на выбарах у ПП НС Беларусі двух прадстаўнікоў ад двух буйнейшых градаўтвараючых прадпрыемстваў Жодзіна - “БелАЗу” і “Сьвітанку”. Але акрамя вывесак з нумарамі ўчастковых выбарчых камісіяў на ўстановах, дзе яны створаныя, ды агульнавыбарчага інфармацыйнага банэра - у горадзе няма ніводнай візуальнай прыкметы вядзеньня агітацыйнай кампаніі. Чытаць далей >>

 Старонка 3 з 3 « 1  2  3 
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline