
Да дня выбараў 18.02.2018 у Жодзіне так і не зьявілася агітацыйных матэрыялаў ад кандыдатаў. Фота Аляксея Лапіцкага.
Апублікавана 18.02.18 17:49
![]() Да дня выбараў 18.02.2018 у Жодзіне так і не зьявілася агітацыйных матэрыялаў ад кандыдатаў. Фота Аляксея Лапіцкага. Незалежны назіральнік у Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, Аляксей Лапіцкі, вырашыў высьветліць сытуацыю з агітацыяй перад Днём Выбараў 18.02.2018 у саміх жодзінцаў. Чытаць далей >>
Апублікавана 18.02.18 00:14
![]() Рэклямныя тумбы ў горадзе, якія вызначаныя выканкамам для выбарчай агітацыі... Фота Аляксея Лапіцкага. Хто перамагае каго на вулічных дошках і тумбах для абвестак? “Грошы ў доўг” супраць “воласы” – 3 : 1. Чытаць далей >>
Апублікавана 17.02.18 01:17
Незалежнае назіраньне канстатуе пра парушэньні элемэнтарных нормаў транспарэнтнасьці пры ўліку галасоў выбарнікаў на выбарчых участках і ў Жодзінскай гарадзкой выбарчай камісіі, якая цалкам засакрэціла ад назіраньня ўсе выніковыя лічбы ня толькі з УВК, але і цалкам па ўсім горадзе. Чытаць далей >>
Апублікавана 15.02.18 00:07
Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія, кіруемая ў час датэрміновага галасаваньня аргнізацыйна-кадравым адзьдзелам выканкаму (начальніца – Тацяна Краўцэвіч, сакратарка ГВК), адмовілася прадстаўляць незалежнаму назіраньню лічбы прагаласаваўшых па горадзе за кожны дзень датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>
Апублікавана 14.02.18 15:23
![]() Пратакол першага дня датэрміновага галасаваньня на ўваходных дзьвярах у памяшканьне для галасаваньня Будаўнічай УВК №9 - адзіны, які дасяжны для ўсеагульнага азнаямленьня (Жодзіна, 19-40, 13.02.2018). Фота Аляксея Лапіцкага. Толькі на адным выбарчым участку атрымалася ўбачыць пратакол, вывешаны “для ўсеаагульнага азнаямленьня” пасьля першага дня датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>
Апублікавана 14.02.18 01:43
У першы дзень датэрміновага галасаваньня “Жодзінскія Навіны” на сваім сайце зрабілі тэрміновы рэпартаж з выбарчага ўчастку №23 (інтэрнат КЗЦШ) і паказалі карцінку, на якой датэрміновае галасаваньне праходзіць пры поўным складзе камісіі, а маладая сям’я зь 2-ма дзецьмі спачатку бярэ, а потым апускае бюлетэні ў празрыстыя скрыні … Чытаць далей >>
Апублікавана 12.02.18 23:40
![]() Кандыдаты Зубко і Быліцкі насупраць інфармацыйнага стэнду ў будынку камісіі. Фота Аляксея Лапіцкага. Паказальны прыклад. Удзельнікі агітацыйнай гонкі, якім не патрэбныя ні выбарнікі ў залі, ні агітацыйныя матэрыялы, ні выбарчыя праграмы! Чытаць далей >>
Апублікавана 10.02.18 19:17
![]() Перад "пустой залай". Пачатак агітсустрэчы д.а. П.Пархомчыка ў "Моладзевым Цэнтры" 08.02.2018. Фота Аляксея Лапіцкага. На гэтыя сустрэчы яўка калектыву “Моладзевага Цэнтру” была абавязковай! Пра сустрэчы друкавалася ў “Жодзінскіх Навінах” і на сайце “ЖН”. Чытаць далей >>
Апублікавана 09.02.18 02:07
Выбарчы Фабрычны ўчастак №22 у Жодзіне 08.02.2018 за 5 хвілінаў да закрыцьця выглядаў абразцова-паказальна і адметна, з празрыстымі выбарчымі скрынямі (такіх участкаў у Жодзіне мала). Чытаць далей >>
Апублікавана 08.02.18 14:26
Агітацыйная кампанія ў горадзе адсутнічае. Яна падмяняецца цэнтралізаваным візуальным інфармаваньнем жыхароў праз распаўсюджваньне па паштовых скрынях чорна-белых ўлётак з фотавыявамі й кароткімі біяграфічнымі зьвесткамі кандыдатаў, а таксама абвесткай з заклікамі прыйсьці на галасаваньне. |
||
![]() |