Жодзінская ініцыятыва з умоўнай назвай “Вандровар”, у якой задзейнічаныя зацікаўленыя аматары ровараў, вандровак і рознага роду актыўнасьці й адпаведных спабораў - зьдзейсьніла сваю першую, выведачную вандроўку на возера “Каменка”, што знаходзіцца ў прыгожых мясьцінах ля здымачнай пляцоўкі студыі “Беларусфільм” у Смалявіцкім раёне. Чытаць далей >>
|
Апублікавана 30.08.11 18:21
Апублікавана 22.08.11 23:14
22.08.2011 у Жодзіне прайшлі акцыі ў абарону Алеся Бяляцкага. Актывісты праваабаронцы распаўсюджавалі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, улёткі, клеілі плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.
Апублікавана 17.08.11 20:53
Замоўленыя грамадзянамі пікеты ў падтрымку палітвязьня Мікіты Ліхавіда забаранілі ня толькі ў Барысаўскім райвыканкаме. Нематываваныя адмовы ў пікетаваньні падпісалі таксама намесьнікі старшыняў Лагойскага раённага й Жодзінскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў – Г.Драгунова і Ю.Шары адпаведна.
Апублікавана 17.08.11 01:43
Праваабаронцы ў Жодзіне, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая, замовілі пікет у абарону Алеся Бяляцкага на 22.08.2011 и на гэты раз чакаюць ад уладаў праўнага й узважанага рашэньня. Адпаведна дзейснага заканадаўства, яны падалі заяўку ў выканкам 07.08.2011, за 15 дзён да плянаванай даты правядзеньня мэрапрыемства, праз якое мяркуецца інфармаваць жодзінцаў пра арышт у Менску вядомага ў Беларусі й за ейнымі межамі праваабаронцы, Алеся Бяляцкага.
Апублікавана 07.08.11 23:36
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў арышт Алеся Бяляцкага. «На маю думку, Алесь Бяляцкі стаў папярок горла нашым уладам. Як чалавек, што выводзіць на чыстую ваду тых махінатараў, якія робяць выгляд, што ў нас усё робіцца па законе, а на самой справе гэта робіцца насуперак прынцыпам, якія запісаныя ў канстытуцыі. А ў нас у канстытуцыі запісаная і дэмакратыя. Бяляцкі праводзіў маніторынг парушэнняў правоў чалавека, і гэтым быў небяспечны для ўлады. Таму яны адшукалі спосаб арыштаваць яго. Чытаць далей >>
Апублікавана 05.08.11 20:52
У справе аб рахунках беларускіх праваабаронцаў Беларусь злоўжыла мэханізмам праўнай дапамогі, заявіў БелаПАН намесьнік міністра юстыцыі Летувы Томас Вайткявічус. (далей - правапіс першакрыніцы) |
||







