21.07.2011 з Жодзінскага ІЧУ пры Турме №8 на вул. Савецкая 22-а вызваляліся апошнія ўдзельнікі “сьвяточных аплядысмэнтаў” у Менску 03.07.2011. Каля 15 чалавек былі вывезеныя аўтобусам а 18-45 з запаснога ходу й зноў дастаўленыя у пас.”Акцябрскі” (станцыя электрацыі “Чырвоны Сьцяг”). Сябры й родныя неяк зноў пасьпелі зарыентавацца, нагнаць на машынах аўтобус, сустрэць і завесьці па дамах кожнага з сустракаемых.
Чытаць далей >>
|
Апублікавана 22.07.11 00:26
Апублікавана 18.07.11 20:58
Учора працягвалася вкханалія з падманам людзей, што сустракалі вызваляемых з Жодзінскага ІЧУ. Сёньня людзі зь Менску, што імкнуліся сустрэць пацярпелых ад адміністратыўнага перасьледу ў Жодзіне на прыватных машынах не змаглі даведацца нават пра колькасьць вызваляемых з ІЧУ Жодзінскага ГАЎС пры Турме №8. А іх было вызвалена сёньня яшчэ каля 15 чалавек.
Апублікавана 16.07.11 18:03
Сёньня з ІЧУ Жодзіснкага ГАЎС пры Турме №8 па зьвестках, атрыманых грамадзянамі, павінна быць вызвалена яшчэ каля 50 чалавек …
Апублікавана 16.07.11 17:02
Жодзінскі ГАЎС працягвае загадваць рэбусы грамадзянам, якія сустракаюць у Жодзіне арыштантаў, якія выходзяць на волю - кожны раз вызваляемых з ІЧУ вывозяць у аўтазаках і высаджваюць на розных прыпынках электарцыі: 13.07.11 – у пас. “Акцябрскім” (прыпынак электрацыі “Чырвоны Сьцяг”), 14.07.11 – чыгуначная станцыя Жодзіна, 15.07.11 – прыпынак электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае” …
Апублікавана 16.07.11 00:43
Але пакараньне ў памеры 4 базавых велічыняў штрафу было ўсё ж вынесенае судзьдзёй, Тацянай Трапашкай, па арт. 17.1 за быццам бы нецэнзурныя выказваньні Сяргея Сабалеўскага ў грамадзкім месцы, якія ён зьдзяйсьняў прагульваючыся з роварам ля Парку Культуры, такім чынам размаўляючы сам з сабою, а пасьля заўвагаў “пасьпеўшых на месца здарэньне” “міліцыянтаў”, працягнуў гэты занятак. Адміністратыўная пастанова, безумоўна, будзе аспрэчвацца асуджаным напрацягу 10 дзён у Менскі абласны суд, бо ён абсалютна ня згодзен з надзвычай бязглуздым абвінавачваньнем і вынесеным на падставе яго адміністратыўным пакараньнем.
Апублікавана 14.07.11 16:36
14.07.2011 у Жодзіне адбыліся чатыры затрыманьні з наступным вызваленьнем людзей, якія гулялі ўвечары на плошчы Леніна ля ДК “БелАЗ” і адно, як бачна, мэтанакіраванае затрыманьне маладога чалавека, Рамана Васільеў, які быў апрануты ў белую футболку з надпісам “Малады Фронт” і знаходзіўся на пляцоўцы ля Унівэрсаму “Цэнтральны”, па якім быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.
Апублікавана 13.07.11 11:12
Сёньня, 13.07.2011, аб 11-40 з памяшканьняў Турмы №8 у Жодзіне (раён вуліцы Савецкая) выпусьцілі адразу 20 чалавек адміністратыўна асуджаных за акцыі “маўклівага пратэсту” ў Менску. Людзей сустракаюць мясцовыя праваабронцы, сябры й родныя на ўласным транспарце. Як стала вядома раніцай Сьвятлане Лапіцкай (маб. 8029-9207656) сёньня 13.07.2011 павінны былі вызваліць 60 чалавек з 202 пераведзеных з Акрэсьціна ў Жодзінскую турму (інфармацыя зь дзяжурнай частцы ГАЎС).
Апублікавана 12.07.11 15:07
З размовы Аляксея Лапіцкага з адказным супрацоўнікам дзяжурнай часткі Драздоўскім па тэлефоне 12,07,2011 стала вядома, што ўсе пераведзеныя з Акрэсьціна (Менск) арыштанты скіраваныя ў Турму №8 у Жодзіне. У ІЧУ Жодзінскага ГАЎС, што знаходзіцца непасрэдна ў будынку міліцыяі па вул. Сухаградзкай д.1 няма ніводнага з перавезеных зь Менску. Колькасьць пераведзеных у памяшканьне Жодзінскай турмы №8 агулам скаладае 202 чалавекі. |
||








