25 Сакавіка – гэта асаблівая дата ў беларускім календары. Гэта галоўнае нацыянальнае сьвята, якое ніяк, на жаль, не можа стаць дзяржаўным, увасобіць спрадвечныя беларускія мроі. І тут з прыкрасьцю можна канстатаваць, што сто гадоў пэрыядычнага змаганьня за сваю асобнасьць і сувэрэнітэт так і не прынесьлі чаканае вольнасьці.
Чытаць далей >>
|
Апублікавана 24.03.11 22:37
Апублікавана 19.03.11 23:44
Сэнат ЗША аднагалосна прыняў рэзалюцыю, якая асуджае прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў сьнежні 2010 года як нелегітымныя й ашуканскія. Сэнат ЗША заклікае беларускія ўлады да вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных.
Апублікавана 18.03.11 20:16
У апошні тыдзень стала вядома пра новых фігурантаў крымінальнай справы аб так званых масавых беспарадках, узбуджанай пасьля акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Сьпіс абвінавачаных і падазраваных, які заставаўся стабільным на працягу апошняга месяца, пачаў зноў папаўняцца новымі прозьвішчамі. Праваабаронцам важна, каб кожны фігурант крымінальнай справы быў забясьпечаны абаронай, атрымаў неабходную пращную дапамогу. Яны просяць журналістаў і наведвальнікаў сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” дапамагчы ў распаўсюдзе інфармацыі пра тое, што праваабаронцы гатовыя аказаць такую дапамогу.
Апублікавана 18.03.11 02:10
Ва ўмовах масавага парушэньня асноўных правоў і свабодаў з вуснаў злачынна бязьдзейснага праўнага афіцыёзу краіны прагучала так званая праўда альбо напалову праўда – праўда толькі пра тое, чым сапраўды павінна быць Канстытуцыя для грамадзянаў любой паважаючай сябе эўрапейскай, цывілізаванай і дэмакратычнай краіны. |
||




