Апублікавана 08.12.10 14:29

Жодзіна: замест візуальнай агіткампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў – інфармацыйная кампанія ЦВК?!
06.12.2010 у горадзе ўрэшце толькі пачалі зьяўляцца агітацыйныя плякаты альтэрнатыўных кандыдатаў.
Аднак, ужо з 07.12.2010, за адзін дзень, самыя бачныя месцы ў горадзе масава занялі інфармацыйныя плякаты ЦВК.
Пакуль агітпрадукцыя альтэрнатыўных кандыдатаў шукала свой шлях да выбарнікаў, усе найбольш зручныя месцы заняла прадукцыя інфармацыйнага зьместу з фатаграфіямі й біяграфічнымі зьвесткамі ўсіх кандыдатаў.
У дадзенай сытуацыі ўся эсклюзыўныя агітматэрыялы зусім рызыкуюць быць дарэмна страчанымі й не дасягнуць сваіх мэтаў. Сапраўды, на фоне афіцыйных агітацыйна-тэматычных плякатаў, разьлічаных на падтрымку праўладнага кандыдата А.Лукашэнкі, - яны занялі самыя бачныя, асьвятлённыя й ахоўваемыя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжаньня жыхароў гораду, - малафарматная ды разьлічаная на прачытаньне выбарнікамі агітацыйная прадукцыя тут - проста згубілася.
Чытаць далей >>
Апублікавана 07.12.10 18:22

Затрыманая літаратура
30 лістапада пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы супрацоўнікі Ашмянскае мытні зьдзейсьнілі дагляд асабістых рэчаў гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які вяртаўся зь Вільні, і канфіскавалі ў яго 10 друкаваных выданьняў «Інструкцыя для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь». Праваабаронца лічыць незаконнымі дзеяньні мытнікаў па канфіскацыі друкаванай прадукцыі перадвыбарчага зьместу, пра што і напісаў 1 сьнежня у скарзе старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту, але адказу не атрымаў. (далей - правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей >>
Апублікавана 06.12.10 01:35

Ва Ўнівэрсаме "Цэнтральны", Жодзіна
З спасылкай на непрадрыхтаванасьць інфармацыйных стэндаў яны апэратыўна не прадстаўляюць такія магчымасьці ў Жодзіне для прадстаўнікоў агітацыйных штабоў альтэрнатыўных кандыдатаў у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, ня гледзячы на палажэньні пастановы Жодзінскага выканкаму №1728 ад 10.11.2010 «Аб вылучэньні на тэрыторыі ўчасткаў для галасаваньня месцаў для разьмяшчэньня агітацыйных друкаваных матэрыялаў».
Чытаць далей >>
Апублікавана 05.12.10 22:04

Выступ А.Саннікава
Але Жодзінскае тэлебачаньне на гэты раз не запісвала выбарчую сустрэчу …
04.12.2010 ў памяшканьні ДК «Равесьнік» у Жодзіне з 12-00 да 13-30 адбылася сустрэча кандыдата на выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Андрэя Саннікава.
Інфармацыя пра сустрэчу перадавалася штабам кандыдата праз распаўсюд улётак і мясцовую прэсу. Адпаведную абвестку можна было знайсьці ў «Жодзінскіх Навінах» ад 01.12.2010 (гл. матэрыял).
Сустрэча сабрала поўную залю неабыякавых выбарнікаў. Вёў сустрэчу Зьміцер Бародка, адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь». На ёй таксама прысутнічалі, выступалі альбо адказвалі на пытаньні вядомыя ў Беларусі эканаміст, Леанід Злотнікаў, і мастак, Алесь Марачкін, давераныя асобы А.Саннікава.
Чытаць далей >>
Апублікавана 02.12.10 22:21

Назіральнікі ад СНГ у Гімназыі №1
Даўгатэрміновыя назіральнікі ад СНД пасьля першага ж бліц-візыту ў Жодзіна правялі тут «імправізаваную прэс-канфэрэнцыю» й «зрабілі абгрунтаваныя высновы». Чаго ж ячшэ не пасьпелі заўважыць назіральнікі ад СНД учасе свайго бліц-візыту ў Жодзіна?
У чацьвер, 02.11.2010 у электроннай вэрсыі адзінай гарадзкой грамадзка-палітычнай газэты мясцовага выканкаму «Жодзінскія навіны», якая існуе выключна ў расейкамоўным фармаце, зьявілася навіна пра візыт у Жодзіна 25.10.2010 даўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД.
Чытаць далей >>
Апублікавана 02.12.10 17:47

Абвестка пра сустрэчу ...
Жодзіне афіцыйнае выданьне дзіўным чынам абвяшчае пра плянуемую сустрэчу з А.Саннікавым…
04.12.2010 а 12-00 у Жодзіне ў памяшканьні ДК «Равесьнік» плянуецца сустрэча Андрэя Саннікава з выбарнікамі. Як стала вядома, яго мяркуе суправаджаць Аляксей Марачкін, вядомы беларускі мастак, кіраўнік міжнароднай суполкі “Пагоня”, аўтар партрэта Багуслава Радзівіла, заснавальніка горада, былы выкладчык маляваньня ў сярэдняй школе № 4 у Жодзіне. У камандзе кандыдата, што скіроўваецца ў горад БелАЗаў, таксама чакаецца вядомы беларускі эканаміст Леанід Злотнікаў. Інфармацыю пра плянуемую сустрэчу апублікавалі мясцовыя незалежныя сайты.
Чытаць далей >>