У рэдакцыю дасланыя віншаваньні жодзіскага актывіста грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцы Аляксея Лапіцкага. Ён выказвае іх ад імя жодзінскіх сябраў Таварыства Беларускай Мовы імя Ф.Скарыны, ПЦ “Вясна”, некаторых сваіх сябраў і аднадумцаў з лякальнага дэмакратычнага асяродзьдзя … Публікуем віншаваньні цалкам. А ад сябе - шчыра далучаемся да ўсіх выказаных СЬВЕТЛЫХ СЬВЯТОЧНЫХ ПАЖАДАНЬНЯЎ …
АД МАІХ СЯБРОЎ І АДНАДУМЦАЎ - НАШЫЯ сьвяточныя віншаваньні праз Licviny-INFO (Аляксей Лапіцкі)
НАЙПЕРШ ВІНШУЕМ усіх, хто ЛЮБІЦЬ … - любіць сваю Айчыну, свой Народ, сваіх родных і блізкіх, нашу агульную вольную будучыню … Ня гледзячы на цемру ЗДРАДАЎ, ПАДМАНАЎ і НЯНАВІСЬЦІ … - знаходзіць шлях да паходні СВАБОДЫ й выратаваньня ў НОВЫМ, БЯЗКОНЦЫМ і РАДАСНЫМ, усё перамагаючым СЬВЯТЛЕ ЛЮБОВІ.



