online blackjack usa blackjack casino for usa players us online slots machines real money us online slots machines real money online casino american express online casino that accept amex vip casinos vip casino bonus online video poker video poker usa best online casinos for real money usa online casino for real money play blackjack for real money play real money online blackjack download video slots best video slots best us online casino best us online casino casino slots for us players casino slots for us players online casino bonus

Аляксей Лапіцкі, ПАРЭ, Стразбур

Аляксей Лапіцкі (фота: 2007 год, ПАРЭ, Стразбур)

На фоне поўнай цішыні пра кандыдатаў у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь у дзяржаўных друкаваных СМІ горада Жодзіна (”Жодзінскія Навіны”) такія інфармацыйныя пляцоўкі, як жодзінскі сайт час ад часу прадстаўляюць “галоднаму” выбарніку некаторую інфармацыю. Аднак, пра ейную дакладнасьць і аб’ектыўнасьць, нажаль, таксама казаць не прыходзіцца.
Чытаць далей >>

Сустрэча назіральнікаў, Жодзіна

Сустрэча назіральнікаў, Жодзіна

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЭ Інгэ-Мэй Лонквіст ды Фабыцыа Скарна, 25 лістападу сустрэліся з Аляксеем Лапіцкім, прадстаўніком Праваабарончага цэнтру “Вясна” ў Жодзіне, які акрэдытаваны й працуе назіральнікам у Жодзінскай гарадзкой камісыі.
Чытаць далей >>

Пытаньні й адказы ...

Пытаньні й адказы ...

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука з жыхарамі Жодзіна праходзіла 23 лістапада ў памяшканьні кінатэатру «Равесьнік». Штаб Я.Раманчука інфармаваў жодзінцаў пра сустрэчу пры дапамозе ўлётак.

У сустрэчы прыняло ўдзел каля пятідзесяці выбарнікаў. Разам зь іншымі на ёй прысутнічалі прадстаўнікі выканаўчай і прадстаўнічай улады, у асноўным супрацоўнікі ідэалягічнага й арганізацыйна-кадравага адзьдзелаў, а таксама першы намесьнік старшыні Жодзінскага выканкаму па ідэалёгіі, Юры Шары, і старшыня Гарадзкой Рады дэпутатаў, Яўген Гарыд. Прысутнічала на сустрэчы й сакратарка Гарвыбаркаму Т.Краўцэвіч.
Чытаць далей >>

Моладзевы цэнтар выканкаму, Жодзіна

Моладзевы цэнтар выканкаму, Жодзіна

У сытуацыі, калі ў пастанове ад 10.11.2010 №1728 Жодзінскім выканкамам вызначаныя месцы на дошках абвестак, а галоўнай мэтаю, пры гэтым, у Гарвыбаркаме называецца неабходнасьць ураўняць умовы такой візуальнай агітацыі для розных кандыдатаў - можна чакаць, што як і ў мінулых падобных выбарчых кампаніях у адведзены час на самых бачных месцах будуць знаходзіцца менавіта цэнтралізавана падрыхтаваныя «інфармацыйныя стэнды» з фотаздымкамі аднаго фармату й рэзюмэ для кожнага зь 10 зацьверджаных ЦВК кандыдатаў.
Чытаць далей >>

ААТ "БелАЗ", Жодзіна

ААТ "БелАЗ", Жодзіна

Наконт візуальнага складніка гэтае агітацыі ў Жодзіне зрабіць падобную выснову можна вельмі проста, адразу пасьля звычайнай невялікай экскурсыі па градзе БелАЗаў.

Чытаць далей >>

Паехаді!?

Паехалі!?

Машына вэртыкальна падпарадкаваных камісыяў і на гэты раз спрацуе безадказна?

А ці ёсьць той, хто сёньня яшчэ сумняецца ў гэтым? Завершыўся важкі й вельмі паказальны этап фармаваньня сыстэмы ўчастковых выбарчых камісыяў (УВК).
Чытаць далей >>

А.Лапіцкі

А.Лапіцкі

Прысутны на паседжаньні Жодзінскага Гарвыбаркаму 07.11.2010 назіральнік Аляксей Лапіцкі адзначыў, што пытаньні спосабаў і формаў праверкі засталіся па-за непасрэдным назіраньнем і ня могуць ацэньвацца ім на прадмет іхнай карэктнасьці й правамернасьці.
Чытаць далей >>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline