Яе не зьявілася ў мясцовым афіцыйным друку, прадстаўленым у Жодзіне адзінай афіцыйнай грамадзка-палітычнай газэтай «Жодзінскія навіны», заснавальнікам якой зьяўляецца мясцовы выканкам. Больш за тое, яе таксама няма і ў працоўных дакумэнтах гарадзкой выбарчай камісыі.
Чытаць далей >>
|
Апублікавана 31.10.10 20:17
Апублікавана 31.10.10 20:17
Але ці будзе на гэты раз засьведчаны ягонымі супрацоўнікамі факты масавага збору подпісаў на прадпрыемствах гораду камандай А.Лукашэнкі? Альбо новае плянавае выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу жодзінскай вэртыкальлю зноў застанецца чарговым “чырвным сланом у бульбе”, якога зноў ніхто з прысутных на месцы падзеяў “аграрыяў” так быццам бы й не заўважыў?
Апублікавана 31.10.10 19:11
Як вядома, адпаведна устаноўленай працэдуры, у гарадзкую выбарчую камісыю ўвесь час здаваліся падпісныя аркушы з подпісамі за розных прэтындэнтаў у кандыдаты на выбарах.
Апублікавана 28.10.10 23:57
Пры гэтым чыноўнікам разьлічваць няма на што: іх дзеяньні па ўтрыманьні ля ўлады Лукашэнкі на Захадзе добра вядомыя. Улады Беларусі старанна дэманструюць, што прэзыдэнцкая кампанія праходзіць без эксцэсаў. Але пры гэтым увесь адміністрацыйны рэсурс задзейнічаны на тое, каб краінай працягваў кіраваць Аляксандар Лукашэнка, перадае «Нямецкая хваля». (далей - правапіс першакрыніцы)
Апублікавана 28.10.10 21:38
27.10.2010, да правабаронцаў у Жодзіне трапіў сыгнал ад сябраў АГП, якія паведамілі пра выпадак папярэджаньня аб непадаўжэньні кантракту й звальненьні з працы аднаго з актывістаў ініцыятыўнае групы Яраслава Раманчука.
Апублікавана 28.10.10 21:23
У здачы падпісных аркушоў у Жодзінскі Гарвыбаркам сёньня актыўна ўдзельнічаюць усе ініцыятыўныя групы, якія зьбіралі подпісы за А.Саннікава, Я.Раманчука, У.Някляева, А.Міхалевіча … Толькі ініцыятыўная група А.Лукашэнкі здавала падпісныя аркушы ў камісыю значна раней, амаль кожны дзень і ў асноўным на пачатковым этапе збору прдпісаў.
Апублікавана 27.10.10 22:55
26 кастрычніку назіральнік у Жодзінскім Гарвыбаркаме Аляксей Лапіцкі атрымаў два адказы за подпісам старшыні сп. Афанасенкава. Чытаць далей >>
Апублікавана 26.10.10 18:54
Дык па якіх правілах у выканкамах працуюць з выбарчай дакумэнтацыяй?! Падчас унясеньня Жодзінскім выканкамам зьменаў у рашэньне ад 22.09.2010 №1437 «Аб вызначэньні месцаў на тэрыторыі г.Жодзіна, забароненых для правядзеньня пікетаваньня з мэтаю збору подпісаў выбарнікаў па вылучэньні кандыдатаў у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь» з выкладаньнем гэтага дакумэнту ў новай рэдакцыі, мясцовае кіраўніцтва, відавочна, палічыла неабходным і магчымым для сябе выключна «фармальна» выканаць зацьверджаны ЦВК тэрмін, да 24.09.2010, для прыняцьця гэтае пастановы па рэгуляваньні збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі ў пікетах.
Апублікавана 25.10.10 23:56
Зважаючы на тое, што “29.10.2010г. завяршаецца збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі” жодзінскі правабаронца й назіральнік, акрэдытаваны ў выбарчай камісыі, Аляксей Лапіцкі, зьвярнуўся ў Жодзінскі гарвыбаркам з прозьбаю:
Апублікавана 25.10.10 00:22
Назіральнік у Жодзінскім Гарвыбаркаме Аляксей Лапіцкі 22.10.2010 быў вымушаны скіраваць у Гарадзкую выбарчую камісыю адмысловую заяву, ў якой просіць паведамляць яму пра час правядзеньня паседжаньняў. |
||











