Законны прадстаўнік інтарэсаў заснавальнікаў Грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” (ГПА) юрыст Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка забраў копію рашэньня Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня”.
Чытаць далей >>
|
Апублікавана 03.03.09 20:37
Апублікавана 02.03.09 11:31
Апублікавана 01.03.09 11:11
Не мінула і года, а італьянцы Jet Market і Bedtime For Charlie яны ўжо чакаюць не дачакаюцца свой другі ўсходнеэўрапейскі тур. За гэты час Jet Market пасьпелі запісаць і выпусьціць трэці альбом Perdition (дарэчы, жаночы вакал у Devi’ls Dung - гэта Каміла з To Kill), зьмяніўшы лэйбл з Indelirium на NerdSound Records, а таксама пакатацца па Эўропе ў падтрымку альбома. Bedtime For Charlie таксама запісалі альбом It Ain’t About The Music, які выйшаў на Wynona Records 6 лютага 2009. Нажаль (або да шчасьця) другога гітарыста так і не знайшлі. Пасля тура па краінах СНД абедзьве каманды адправяцца ў тур па Японіі. ПАдтрымліваць хлопцаў будуць: Уваход: 17тыс.(папярэдне), 20тыс.(у дзень)
Апублікавана 01.03.09 10:04
Чэслаў Шульга (Чеслав Шульга)
Намміністра спорту й турызму Беларусі Чэслаў Шульга з запалам паставіўся да ідэі аб’яднаньня агратурызму, які ў рэспубліцы падтрымліваецца дзяржаваю, з сэкс-турызмам. Аб гэтым паведамляе “Інтэрфакс-Захад”. “Чалавек мае права падчас падарожжа займацца тым, што яму падабаецца. Падабаецца сэкс - хай сэкс, падабаецца кекс - хай кекс“, - заявіў службовец. “Калі ў чалавека на сьвежым паветры зьяўляюцца пачуцьці альбо магчымасці іншыя - дык напрамілы бог“, - дадаў ён. (Паведамленьне, рас.) Чытаць далей >>
Апублікавана 01.03.09 09:40
Нюнтэр Нооке
Упаўнаважаныя па правох чалавека ў ЭС прапаноўваюць Беларусі адмовіцца ад празьмернай канцэнтрацыі ўлады і перайсьці да рэальнага падзелу яе галінаў.
Апублікавана 01.03.09 09:36
Тэры Дэвіс (Терри Девис)
У інтэрв’ю расейскай газэце “Труд” гэнэральны сакратар Рады Эўропы Тэры Дэвіс выказаў меркаваньне, што ў пляне дэмакратыі Беларусь адстае ад Расеі як мінімум на 20 гадоў. Аб гэтым піша БЕЛАПАН.
Апублікавана 01.03.09 08:56
У апошнія гады постаць Вікенція Канстанціна (Кастуся) Каліноўскага надзвычай актуалізавалася ў грамадзкім і навуковым жыцьці краіны. У 2006 г. імя “гэрою нумар адзін нашага нацыянальнага эпасу” (Сяргей Дубавец) прагучала як сымбаль сучаснага палітычнага разьняволеньня й дэмакратызацыі краіны. Магчыма якраз гэта й справакавала тую кампанію “разьвянчаньня міфа Каліноўскага”, у авангардзе якой апынуліся гісторыкі “школы Якава Трашчанкі”. Фактычна, яны намагаюцца адрадзіць ідэалёгію “заходнерусізму” і вярнуць у беларускую гісторыяграфію паўстаньня 1863 г. імпэрскі наратыў. Зразумела, што без чарговага “сьмяротнага пакараньня” Кастусю Каліноўскаму ім не абыйсьціся … (далей - правапіс першакрыніцы) Чытаць далей >> |
||



Самы маштабны праэкт у галіне марской энэргэтыкі абяцае забясьпечыць электрычнасьцю мільён дамоў. Над гэтай задачаю будуць “працаваць” адметныя ўстаноўкі, якія цяпер успрымаюцца большасьцю няйначай як тэхнічны кур’ёз. Плянаў – на дзесяцігодзьдзе. Але першынцы тэхналёгіі пакажуць свае здольнасьці ўжо ў гэтым годзе. (Паведамленьне, рас.)