|
|
Апублікавана 29.12.08 20:07
Шаноўныя сябры! Прапануем вам азнаёміцца з вынікамі маніторынгу стану няўрадавых арганізацыяў Беларусі, які быў падрыхтаваны экспэртамі Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў.
Чытаць далей >>
Апублікавана 29.12.08 10:34
Вельмі ўдзячны за віншавальную ініцыятыву з Гомеля!
І з задавальненьнем далучаюся да пераднавагодніх і (лепш пазьней чым ніколі) Калядных віншаваньняў: зь вялікім сьвятам Вас усіх - з Раством Хрыстовым! РАСТВО й новая вялікая НАДЗЕЯ для кожнага, якая адкрылася разам зь ІМ - неяк таямніча й неадступна, зноў і зноў нараджаецца ў нашых сэрцах напярэдадні НОВАГА ГОДУ - паўстае сваеасаблівай, непазьбежнай, новай прыступкаю ў будучыню … Чытаць далей >>
Апублікавана 29.12.08 10:32
Сардэчна віншую ўсіх Вас з Новым, 2009-м годам!
Мінулы год быў няпросты дзеля ўсіх нас, але ня будзем забывацца на тое, што гэта быў высакосны год. Традыцыйна мы лічым, што гэта ня вельмі ўдалы час. Тым ня менш, азіраючыся назад, можна казаць: нават нягледзячы на гэта, шмат што атрымлівалася й шмат у чым быў посьпех. Чытаць далей >>
Апублікавана 26.12.08 17:21
1–5 сакавіка 2009 году ў Бэрліне й Дрэздэне адбудзецца культурніцкі абмен. Нямецкае студэнскае таварыства «Лагода» запрашае да ўдзелу маладых беларусаў, якія займаюцца мастацтвам у розных праявах. Чытаць далей >>
Катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Арганізацыі, - Клюбы, - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Абвесткі, Адпачынак, Адукацыя, Арганізацыі, Музыка, Творчасьць
Апублікавана 23.12.08 12:58
Лідэры шэрагу грамадзкіх арганізацыяў прынялі рашэньне аб правядзеньні ў сакавіку 2009 года Асамблеі няўрадавых арганўзацыяў Беларусі – агульнага сходу грамадзкіх аб’яднаньняў і актывістаў, якія працуюць дзеля дэмакратызацыі беларускага грамадзтва. Чытаць далей >>
Апублікавана 23.12.08 11:39
Высокае міліцэйскае начальства заяўляе, што будзе браць адбіткі пальцаў ва ўсяго мужчынскага насельніцтва пакуль не будзе раскрыта злачынства, зьвязанае з выбухамі ў Менску. З прычыны таго, што ў рэдакцыю odsgomel.org працягваюць паступаць сыгналы аб правядзеньні ў Гомелі прымусовай дактыляскапічнай рэгістрацыі, праваабаронцы Гомеля вырашылі правесьці прававы лікбез на тэму - ці законныя ў дадзеным выпадку патрабаваньні міліцыі? Чытаць далей >>
Апублікавана 22.12.08 20:28
Унівэрсытэт у г.Утрэхт абвяшчае набор на штогадовую летнюю школу. Праграма будзе насычаная адукацыйнай часткай па розных профілях: культура, сацыялёгія, мовы, навука, права, эканоміка і іньш., за выкананьне якіх можна атрымаць акадэмічныя крэдыты. Удзельнікаў чакаюць спартовыя спаборніцтвы, экскурсіі, фэстывалі. Чытаць далей >>
Апублікавана 22.12.08 20:11
“Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусэль) і Фонд Разьвіцьця Прававых Тэхналёгіяў (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візытаў у Брусэль. Чытаць далей >>
Апублікавана 19.12.08 17:19
На зварот ад 18.11.2008 году праваабаронцы Аляксея Лапіцкага (Жодзіна) 16.12.2008 года паспупіў афіцыйны адказ з Пастаяннай камісыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за №04-04/307 ад 11.12.2008 года, падпісаны старшынём камісыі М.Л.Самасейкам (гл. у далучаных матэрыялах) Чытаць далей >>
Апублікавана 18.12.08 19:36
Жодзінскія БРСМ-аўцы сталі ў апазыцыю … - да ўсяго беларускага!? А можа яны не разумеюць, як можна танчыць пад NRM, ACDC … ULIS альбо КРАМУ!? У любым выпадку,”прымусь дурня Богу маліцца, дык ён і лоб разабье!” - пад прыкрыцьцём “гора-ідэолягаў” з БРСМ і пэдкалектыву … дырэкцыя Гімназыі №1 забараніла адзіную школьную “Беларускую карнавальную Ялінку” на Раство Хрыстова зь беларускай дыскатэкаю!? Што ж адкажа на гэта спадар Радзькоў зь “Белай Русі” і Мінадукацыі РБ …!? Чытаць далей >>
|
|