|
Апублікавана 09.07.18 20:20
 Доме №24 па вул. Кожара, дзе падчас рамонту тэрмінова й бясплатна ўсталявалі новыя электра-лічыльнікі. Фота Аляксея Лапіцкага.
На настуны ж дзень пасьля скаргаў жыхароў вуліцы Цімафеенкі адразу ў розныя інстанцыі з адлюстраваньнем сытуацыі ў суседнім доме №24 па вул. Кожара ды спасылкаю на адпаведную праблемную Інтэрнэт-публікацыю – кіраўніцтва КЖРЭУП “Чыгуначнае” тэрмінова спыніла свой “экспэрымент” па замене электра-лічыльнікаў за сродкі жыхароў ШЖД у раёне “Старога аэрадрому”. Чытаць далей >>
Апублікавана 20.06.18 20:58
 Вадзім Сівіцкі (КЖРЭУП "Чыгуначнае" з паперамі ... і абураны жыхар дома №22 па вул. Цімафеенкі, г.Гомель. Фота: Аляксея Лапіцкага
Чыноўнікі партабуюць ад бытавых абанэнтаў аплаты з уласных кішэняў замены электралічыльнікаў на новыя, электронныя, пры стварэньні сыстэмы АСКУЭ. Чытаць далей >>
Апублікавана 10.05.18 23:37

У сувязі з падрыхтоўкай горада да юбілею ў Жодзіне пачалася плянавая замена шыльдаў на дамах з назвамі вуліцаў, якая выклікае шмат пытаньняў. Бо старыя надпісы, зробленыя па-расейску, ігнаруючы адпаведныя звароты грамадзянаў, у парушэньне прынятага 11.2010г. закона “Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў”, замяняюць тут зноў на расейскамоўныя (!?). Чытаць далей >>
Апублікавана 05.05.18 23:04
 Ва ўтульнай атмасфэры карціннай галерэі пасьля афіцыйнае часткі імпрэзы аўтар падпісвае кніжку для ўдзячнай чытачкі. Фота: Аляксей Лапіцкі.
Беларускі пісьменнік, мастак і выдавец, Уладзімер Сіўчыкаў, які нарадзіўся й вырас у горадзе над Плісою, адсьвяткаваў сваё 60-годзьдзе творчай вечарынаю ў Жодзіне. Чытаць далей >>
Катэгорыі: - Друкаваныя матэрыялы, - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Ініцыятывы, - Клюбы, Cупольнасьць, Выданні, Музыка, Навіны, Творчасьць, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы
Апублікавана 26.04.18 18:48
 Над кім робяцца экспэрымэнты ў Гомелі?! Фота Аляксея Лапіцкага.
У Гомелі, у літаральным сэнсе, ўчыняецца зьдзек над здаровым сэнсам – працягваюцца экспэрымэнты з заканадаўствам і грамадзянскай цярплівасьцю. Чытаць далей >>
Апублікавана 15.04.18 20:18
 Мост праз Сож, 08.04.2018. Фота Аляксея Лапіцкага.
Першыя дні пасьля сыходу сьнежных заносаў супалі з выходнымі 07-08.04.2018. Зіма сёлета проста не хацела разьвітвацца й даваць дарогу вясне. Чытаць далей >>
Апублікавана 14.04.18 23:17
 Работніца гомельскага Эўраопту, расеянка, якая павучае пакупнікоў, на якой мове ім размаўляць. Фота Аляксея Лапіцкага.
Здарылася гэта ў мясцовым Эўраопце. Не скажу, што жодзінскія адзьдзяленьні гэтай гандлёвай сеткі славяцца веданьнем ці выкарыстаньнем роднай мовы, але такога як у горадзе майго дзяцінства й юнацтва, я не сустракаў нідзе ў Беларусі. Чытаць далей >>
Апублікавана 26.03.18 11:08

Мноства людзей у розных гарадах Беларусі і ў Менску адзначылі важную гістарычную дату для сучаснае незалежнае Беларусі – 100 год абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі як незалежнай дзяржавы. Чытаць далей >>
Апублікавана 01.03.18 16:28
 1 дзень ВЯСНЫ ў 1 ФОТА. Аляксей Лапіцкі. Licviny-INFA.
Lićviny-INFA Фота: Аляксея Лапіцкага
Апублікавана 20.02.18 01:38
 Падлік галасоў рабілі 2-а чалавекі на дальнім стале, а сябры камісіі выконвалі чарнавую работу да працэсу падліку. Фота Аляксея Лапіцкага.
Жодзінскай гарадзкая выбарчая камісія так і не прадставіла назіраньню абяцаную колькасьць датэрмінова прагаласаваўшых па горадзе. Паступіўшыя ў гарадзкую камісію за 5 дзён дадзеныя з гарадзкіх УВК былі цалкам засакрэчаныя. Чытаць далей >>
|
|