Апублікавана 01.01.12 18:25
На вуліцах у ноч 2012, ня гледзячы на навагодняе сьвята, было дастаткова цёмна, месцамі склізка, месцамі мокра … “Танцы” й “хараводы” на лёдзе ля ўпрыгожанай “чырвонай зоркаю” ялінцы побач з Паркам Культуры скончыліся а 03-00. За ачапленьне прапускалі толькі пасьля асабістага дагляду гараджанаў.
Некаторым гэта падабалася, некаторым ня вельмі й яны ўзьнімалі “рукі ўгору”, ці адразу “клалі на патыліцу”, альбо зусім адмаўляліся “ад праходу” ў ачапленьне міліцыянтаў, якія прысутнічалі тут у поўным складзе начале з уласным кіраўніцтвам.
Чытаць далей >>
Апублікавана 13.12.11 20:48

Самотна й халодна (( ...
Проста глядзім і - бачым …
Чытаць далей >>
Апублікавана 18.11.11 00:48

Ранкам на шляху ў суд, Менск
Прадстаўляем фотарэпартаж зь пятага дня судовага паседжаньня 16 лістападу па разглядзе крымінальнае справы 1-978-11 адносна праваабронцы Алеся Бяляцкага. Нагадаем, што з 10 лістападу да гэтага часу быў абвешчаны перапынак па прозьбе пракурора Сайкоўскага, які прасіў у судзе час, каб зфармуляваць новае, істотна адрозьнае ад першапачатковага, абвінавачваньне. Напрыканцы прадстаўляецца пазыцыя Міжнароднай назіральнай місыі.
Чытаць далей >>
Апублікавана 05.11.11 22:07
Чытаць далей >>
Апублікавана 30.08.11 18:21

Na trasie ...
Жодзінская ініцыятыва з умоўнай назвай “Вандровар”, у якой задзейнічаныя зацікаўленыя аматары ровараў, вандровак і рознага роду актыўнасьці й адпаведных спабораў - зьдзейсьніла сваю першую, выведачную вандроўку на возера “Каменка”, што знаходзіцца ў прыгожых мясьцінах ля здымачнай пляцоўкі студыі “Беларусфільм” у Смалявіцкім раёне. Чытаць далей >>
Апублікавана 22.08.11 23:14

Ля Цэнтральнага ўнівэрсаму, Жодзіна
22.08.2011 у Жодзіне прайшлі акцыі ў абарону Алеся Бяляцкага. Актывісты праваабаронцы распаўсюджавалі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, улёткі, клеілі плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.
Чытаць далей >>
Апублікавана 22.07.11 00:26

Ля Турмы №8, Жодзіна
21.07.2011 з Жодзінскага ІЧУ пры Турме №8 на вул. Савецкая 22-а вызваляліся апошнія ўдзельнікі “сьвяточных аплядысмэнтаў” у Менску 03.07.2011. Каля 15 чалавек былі вывезеныя аўтобусам а 18-45 з запаснога ходу й зноў дастаўленыя у пас.”Акцябрскі” (станцыя электрацыі “Чырвоны Сьцяг”). Сябры й родныя неяк зноў пасьпелі зарыентавацца, нагнаць на машынах аўтобус, сустрэць і завесьці па дамах кожнага з сустракаемых.
Чытаць далей >>
Апублікавана 13.07.11 11:12
Сёньня, 13.07.2011, аб 11-40 з памяшканьняў Турмы №8 у Жодзіне (раён вуліцы Савецкая) выпусьцілі адразу 20 чалавек адміністратыўна асуджаных за акцыі “маўклівага пратэсту” ў Менску.
Людзей сустракаюць мясцовыя праваабронцы, сябры й родныя на ўласным транспарце.
Як стала вядома раніцай Сьвятлане Лапіцкай (маб. 8029-9207656) сёньня 13.07.2011 павінны былі вызваліць 60 чалавек з 202 пераведзеных з Акрэсьціна ў Жодзінскую турму (інфармацыя зь дзяжурнай частцы ГАЎС).
Чытаць далей >>
Апублікавана 13.04.11 18:10
13 красавіка да станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску ішлі сотні людзей, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракту.
За два крокі ад станцыі мэтро «Кастрычніцкая» — аднайменная плошча з Палацам рэспублікі, дзе над уваходам — вялікі экран з выяваю дзяржаўнага сьцяга і чорнай стужкай з надпісам «Дзень жалобы». Чорныя стужкі таксама на сьцягах, вывешаных на дзяржаўных будынках.
Чытаць далей >>
Апублікавана 24.12.10 16:15

Алякцей Лапіцкі
Аляксей Лапіцкі сёньня 24.12.2010 за пяць хвілінаў падаў дзьве заявы ў Пракуратуру. У праваабаронцы іх прыняў асабіста пракурор горадe Уладзімер Небоська.
На тое, каб падаць адну заяву да начальніка ў Жодзінкі ГАЎС прыйшлось згубіць масу нэрваў і амаль паўтары гадзіны часу.
Чытаць далей >>