Апублікавана 10.10.08 16:31
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – пяцікурсьніца Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва Саша Клімовіч. Яна – будучы тэатральны рэжысэр. Вучобу ў ВНУ спалучае з актыўнай працай у культурніцкай камісіі грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Сёньня Саша Клімовіч разважае пра “дзьвюхмоўе” ў Беларусі. Беларуская мова для большасьці беларусаў сёньня – альбо нешта незвычайнае, альбо забароненае. Чытаць далей >>
Апублікавана 10.10.08 15:41
Студэнты-паэты запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе студэнскай паэзыі “Незавершанасьць”. Свае вершы можна дасылаць на адрэсу: vershyk@gmail.com да 1 лістапада 2008 году. Чытаць далей >>
Апублікавана 10.10.08 15:06
Беларуская Школа Журналістыкі, арганізаваная Цэнтрам міжнародных зносінаў (Centrum Stosunków Międzynarodowych) адбудзецца ў лістападзе - сьнежні 2008 году. Школа прымае асобаў ва ўзросьце 18-30 год, якія працуюць журналістамі альбо хочуць імі стаць у будучыні. Чытаць далей >>
Апублікавана 10.10.08 05:38
Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” з 17 па 20 лістападу 2008 году будзе праводзіць у Беларусі сэрыю сустрэчаў-дыскусіяў чэскіх грамадзкіх актывістаў зь беларускімі няўрадавымі арганізацыямі альбо ініцыятыўнымі групамі.
Чытаць далей >>
Апублікавана 24.05.08 17:43
У цэнтры дзіцячай творчасці Фрунзенскага раёна адбудзецца выстава малюнкаў выхаванцаў дзіцячых дамоў г.Мінска. Выстава будзе праходзіць ў межах акцыі «Маляванка», што праводзілася цягам некалькіх месяцаў сярод дзіцячых дамоў сталіцы. Прыходзьце! З 22 мая па 3 чэрвеня 10.00 – 19.00 Адрас: Г.Мінск, вул. Адзінцова 10. Цэнтр мастацкай творчасці Фрунзенскага раена. Адкрыццё у суботу (24 траўня) у 11:00. (правапіс - першакрыніцы)
Чытаць далей >>
Апублікавана 01.04.08 13:40
Жодзінскі праваабронца і сябра Сойму ПБНФ, Аляксей Лапіцкі, адказаў на нашае пытаньне пра тое, як ім асабіста ўспрымаецца Дзень Волі 2008г. у кантэксьце гістарычнасьці дадзенай даты і пэрспэктываў для сучаснае Беларусі. Чытаць далей >>