На сайце “Жодзінскіх Навінаў” у дадатак да абвесткі пра праграму сьвяткаваньняў Дня Аўтамабіліста й Дня Горада ў Жодзіне зьявілася рэкляма плянуемай ў нядзелю, 25 верасьня, “Ночы Кіно” на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы парку культуры і адпачынку. Усё б было выдатна, калі б мясцовыя ідэолягі й арганізатары не абралі ў якасьці прэм’ернага масавага паказу для жодзінцаў кіно 2016 году выпуску зь яскрава вялікадзяржаўнай імпэрскай тэматыкай пад назвай “Герой” і слоганам “Зь верай за Расею!” Чытаць далей >>

На здымку  - “пара”, ён і яна,  на пр. Незалежнасьці ў Менску перад уваходам на Станцыю мэтро “Парк Чалюскінцаў” (лета 2016г). Якія думкі ўзнікаюць, калі бачыш вось такі “нацюрморт”?)) У ты ліку - наконт гендарнага адзінства, роўнасьці альбо няроўнасьці? Можа нават і “гармоніі шлюбу”? Чытаць далей >>

19 верасьня 2016 году для падачы заяваў у Жодзінскі выканкам і гарадзкую Раду дэпутатаў па выбарчай тэматыцы даўгатэрміноваму назіральніку ў Жодзінкай АВК №64 на выбарах 11 верасьня 2016, праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму, міліцэйская ахова не дазволіла праходзіць у будынак мясцовае ўлады з заплечнікам і фотакамэрай.  Чытаць далей >>

Вандалы сапсавалі стрыт-арт, які быў зроблены падчас Vulica Brazil, і над якім працавалі ў тым ліку Os Gemeos і Finok Finok. Чытаць далей >>

У апошні 5-ты дзень датэрміновага галасаваньня на выбарчым участку №9 у “Моладзевым Цэнтры” агітацыйнай прадукцыі кандыдатаў ад “БелАЗу” і “Сьвітанку” знайшлося месца ў тамбуры сярод розных каляровых абвестак, дзе ня менш каляровыя  выбарчыя плякаты губляюцца нават у дзённым сьвятле. Аднак, гэта значна лепей за цёмны калідор, у якім 08.09 практычна схавалі ўсе “праграмныя устаноўкі ды абяцаньні” народу ад абодвух кандыдатаў ад улады ў ПП НС Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей >>

Ці адшукаюць цяпер адказныя за выкананьне Пастановы №1168 Жодзінскага выканкаму асобы тых, хто “канфіскаваў” з фае будынку “Моладзевага Цэнтру” інфармацыйны стэнд, а раней - выдаліў зь яго ўсе агітматэрыялы абодвух кандыдатаў? Чытаць далей >>

У Жодзіне на асобных участках пачалі скарыстоваць празрыстыя скрыні. На фота - новыя скрыні на ўчастку УВК №22 (інтэрнат ААТ “Сьвітанак” па пр.Міру) Чытаць далей >>

У Жодзіне і па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 візуальнай выбарчай агітацыі не дадалося. Нават наадварот - са зьяўленьнем інфармацыйных плякатаў выбарчай амісіі зь біяграфіямі абодвух кандыдатаў, іхная агітацыйная прадукцыя быццам зусім пазьнікала. Чытаць далей >>

Кандыдат ад улады скарыстаў гарадзкое сьвята “Падары дзіцяці радасьць”, адміністрацыйны рэсурс праўладных арганізацыяў і сродкі дабрачыннага фонду ад прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, а таксама увесь наяўны патэнцыял творчых калектываў дзяржустановаў культуры гораду, пры гэтым выступіў у ролі прадстаўніка дзейснай гарадзкой улады падчас публічнай ганаровай раздачы дабрачынных падарункаў запрошаным на агульнагарадзкое масавае мерапрыемства шматдзетным сем’ям Жодзіна. Чытаць далей >>

Дзень адчыненых дзьвярэй “Моладзевага Цэнтру” з канцэртам на адкрытым паветры пад назовам “Час абіраць”, дзе выступілі розныя дзіцячыя ды юнацкія клюбы, а таксама творчыя калектывы ня толькі з гэтай моладзевай дзяржаўнай установы, чамусьці быў пазначаны як плянаванае масавае агітацыйнае мерапрыемства, арганізаванае адным з кандыдатаў. Чытаць далей >>

 Старонка 5 з 20  « Першая  ... « 3  4  5  6  7 » ...  Апошняя » 
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline