Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал


Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) распачынае кампанію салідарнасьці з палітзняволеным віцэ-прэзыдэнтам Фэдэрацыі і старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім і запрашае далучыцца да гэтай акцыі ўсіх неабыякавых людзей з розных краінаў.
Чытаць далей >>

...

12 лютага ў Гомелі адбылася сустрэча грамадзкіх і палітычных актывістаў, парушэньне правоў якіх прызнана Камітэтам ААН па правах чалавека альбо чые скаргі знаходзяцца на разглядзе. На сустрэчы абмеркавана праблема адмовы Ураду Беларусі выконваць рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека і магчымыя дзеяньні па выпраўленьні гэтай сытуацыі.
Чытаць далей >>

Вядучыя ля экрана ...

Вядучыя ля экрана ... - намінацыя "Адмова году"

Ніжэй прадстаўлены некалькі нашых здымкаў з імпрэзы ды відэасюжэт ад БЕЛСАТу.
Чытаць далей >>

...

Жытло й жыцьцё ў “квітнеючай Беларусі”…

У дварах, пад’ездах і кватэрах жыхароў Гомеля, правы якіх, як спажыўцоў камунальных паслугаў, сыстэматычна парушаюцца … (вул. Цімафеенка, 22) Чытаць далей >>

...

Сябры швэдзкай праваабарончай арганізацыі Оstgruppen робяць свой унёсак у развіцьцё дэмакратыі ў Беларусі. Як адзначыла дырэктарка арганізацыі Сафія Угла, адным з асноўных накірункаў іхнае працы зьяўляецца распаўсюд у швэдзкім грамадзтве інфармацыі пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Чытаць далей >>

...

Франак Вячорка

Бэтонная, абсіканая катамі падлога. Падзертыя сьцены. Вэртыкальныя трубы, зь якіх тырчаць цьвікі. Непераадольны смурод закінутага прамысловага памяшканьня. Такой была Арт Сядзіба 7 месяцаў таму, у лістападзе, калі туды ўяжджалі новыя гаспадары – беларуская моладзь. Чытаць далей >>

...
...

Сёлетні Чарнобыльскі Шлях запомніцца надзвычайным станам грамадзтва, у якім ён праходзіў. Дзесяткі палітзьняволеных пасьля чарговага выбарчага фарсу ўладаў 19 сьнежня 2010 году й крывавага разгону мірнай маніфэстацыі пратэсту супраць фальсыфікаваных прэзыдэнскіх выбараў.
Чытаць далей >>

catalonik

Сайт Рыма-каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі апублікаваў матэрыял пра сьмяротнае пакараньне:

“Касьцёл абараняе кожнае чалавечае жыцьцё, заўсёды лічыць яго непарушным і таму заступаецца за асуджаных на сьмерць. Шматразова заклікаў да поўнай адмены сьмяротнага пакараньня блаславёны Ян Павел ІІ.
Чытаць далей >>

Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Судовае сьледзтва па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага мела пэрспэктыву быць працягнутым, аднак сёньня, 22 лістападу, яно нечакана завершылася.
Чытаць далей >>

Ранкам па шляху ў суд, Менск

Ранкам на шляху ў суд, Менск

Прадстаўляем фотарэпартаж зь пятага дня судовага паседжаньня 16 лістападу па разглядзе крымінальнае справы 1-978-11 адносна праваабронцы Алеся Бяляцкага. Нагадаем, што з 10 лістападу да гэтага часу быў абвешчаны перапынак па прозьбе пракурора Сайкоўскага, які прасіў у судзе час, каб зфармуляваць новае, істотна адрозьнае ад першапачатковага, абвінавачваньне. Напрыканцы прадстаўляецца пазыцыя Міжнароднай назіральнай місыі.
Чытаць далей >>

 Старонка 4 з 11  « Першая  ... « 2  3  4  5  6 » ...  Апошняя » 
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline