Старшыня выбарчай камсіі Будаўнічага ўчастку №9 Алеся Лобкіс перад днём датэрміновага галасаваньня замяніла каляровыя агітматэрыялы на інфармацыйным стэндзе ў фае памяшканьня камісіі на чорна-белую інфармацыйную ўлётку акруговай камісіі, якую масава распаўсюджвалі па паштовых скрынях у Жодзіне. Замена тлумачылася пачаткам датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей >>

45 хвілінаў – на 1 фотаздымак (!), якія фіксаваў сытуацыю са знаходжаньнем агітматэрыялаў на Кастрычніцкай УВК№21 у Жодзіне. Агітматэрыялыацалкам адсутнічалі. Замест іх прысутнічаў ініфармацыйны плякат, выраблены акруговай выбарчай камісіяй. Чытаць далей >>

У Жодзіне і па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 візуальнай выбарчай агітацыі не дадалося. Нават наадварот – са зьяўленьнем інфармацыйных плякатаў выбарчай амісіі зь біяграфіямі абодвух кандыдатаў, іхная агітацыйная прадукцыя быццам зусім пазьнікала. Чытаць далей >>

Кандыдат ад улады скарыстаў гарадзкое сьвята “Падары дзіцяці радасьць”, адміністрацыйны рэсурс праўладных арганізацыяў і сродкі дабрачыннага фонду ад прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, а таксама увесь наяўны патэнцыял творчых калектываў дзяржустановаў культуры гораду, пры гэтым выступіў у ролі прадстаўніка дзейснай гарадзкой улады падчас публічнай ганаровай раздачы дабрачынных падарункаў запрошаным на агульнагарадзкое масавае мерапрыемства шматдзетным сем’ям Жодзіна. Чытаць далей >>

Кіраўніцтва Жодзінскай АВК №64 не стала выконваць патрабаваньні п.18.6 Практычнага дапаможніку №9 ЦВК ды зьвярнулася да Лідзіі Ярмошынай па “растлумачэньне прымяненьня” дадзенай нормы. Чытаць далей >>

Дзень адчыненых дзьвярэй “Моладзевага Цэнтру” з канцэртам на адкрытым паветры пад назовам “Час абіраць”, дзе выступілі розныя дзіцячыя ды юнацкія клюбы, а таксама творчыя калектывы ня толькі з гэтай моладзевай дзяржаўнай установы, чамусьці быў пазначаны як плянаванае масавае агітацыйнае мерапрыемства, арганізаванае адным з кандыдатаў. Чытаць далей >>

Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага

Жодзінская камісія задаволіла абаснаваны вусны зварот незалежнага назіральніка Аляксея Лапіцкага адносна адсутнай на сайце Жодзінскага выканкаму інфармацыі па 21-ой участковай камісіі (47% УВК у акрузе) Смалявіцкага й Барысаўскага раёнаў Жодзінскай №64 выбарчай акругі. Але … Чытаць далей >>

Лапіцкі

Менская абласная выбарчая камісія не адрэагавала па сутнасьці прад’яўленых назіральнікам Аляксеем Лапіцкім рэчавых доказаў і довадаў, не дасьледвала належным чынам прад’яўленыя факты, якія раней былі праігнараваныя кіраўніцтвам Жодзінскай акруговай выбарчай камсіі. Чытаць далей >>

16 жніўня ў Жодзіне прайшло чарговае кворумнае паседжаньне акруговай выбарчай камісіі, на якім прысутныя 10 сябраў выбаркаму напрацягу 10 хвіліаў адзінагалосна зацьвердзілі сьпісы давераных асобаў кандыдатаў, Дзьмітрыя Заблоцкага (ААТ “БелАЗ”) і Аляксандра Гурыненкі (ААТ “Сьвітанак”). Чытаць далей >>

Менская абласная камісія адказала толькі праз 6 дзён на скаргу назіральніка, пададзеную 04.08.2016 з Жодзіна. Адказ, датаваны 05 жніўня, прыйшоў толькі 09.08.2016 і ўтрымлівае шмат недарэчнасьцяў ды цалкам ігнаруе заяўленыя на падставе рэчавых доказаў (аўдыёзапісу з паседжаньня) сьведчаньні правапарушэньняў. Чытаць далей >>

 Старонка 7 з 31  « Першая  ... « 5  6  7  8  9 » ...  Апошняя » 
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline