У апошні тыдзень стала вядома пра новых фігурантаў крымінальнай справы аб так званых масавых беспарадках, узбуджанай пасьля акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году. Сьпіс абвінавачаных і падазраваных, які заставаўся стабільным на працягу апошняга месяца, пачаў зноў папаўняцца новымі прозьвішчамі. Праваабаронцам важна, каб кожны фігурант крымінальнай справы быў забясьпечаны абаронай, атрымаў неабходную пращную дапамогу. Яны просяць журналістаў і наведвальнікаў сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” дапамагчы ў распаўсюдзе інфармацыі пра тое, што праваабаронцы гатовыя аказаць такую дапамогу.
Чытаць далей >>
|
Апублікавана 18.03.11 20:16
Апублікавана 31.12.10 15:20
З словаў дзяжурнага міліцыянта, Арцёма Расолькі, сёньня ўжо вызваленыя ўсе асуджаныя, якія мелі 12 сутак адміністратыўнага арышту. А 14-50 аўтобусам МУС яны цэнтрадізавана скіраваныя з Жодзіна ў Менск, дзе будуць высажвацца на станцыі мэтро “Уручча”. Колькасьць вызваленых грамадзянаў не была прадстаўлена з спасылкай на адсутнасьць сьпісаў у дзяжурнай частцы ГАЎС. Пры гэтым, да падпалкоўніка міліцыі Сяргея Сіўца датэлефанавацца не было магчымым. Стала вядомым толькі, што на сёньня вызваленьняў з Жодзіснкага ІЧУ больш не чакаецца. Алесь ЛЕТА,
Апублікавана 30.12.10 18:22
Паважаны сябра! Вітаем цябе на свабодзе! Калі ты быў арыштаваны, да цябе прымяняліся рэпрэсыі ў сувязі з падзеямі 19.12.2010, ты можаш зьвярнуцца па дапамогу па наступных пытаньнях: Калі ты быў арыштаваны, да цябе ўжываліся рэпрэсыі ў сувязі з падзеямі 19.12.2010, ты можаш зьвярнуцца па дапамогу па наступных пытаньнях:
Апублікавана 27.12.10 01:35
![]() Турма і ВОЛЯ ... УВАГА! Выпускаць на волю адміністратыўна арыштаваных з будынку Турмы №8 (Савецкая, 22а) у Жодзіне будуць ужо з 29.12.2010 Сьпіс арыштаваных пасьля мірнай акцыі пратэсту ў Менску супраць фальсыфікацыі выбараў, якія скіраваныя ў Жодзіна й утрымліваюцца ў ІЧУ Жодзінскага гарвыканкаму (Турма №8, вул. Савецкая, 22) можна знайсьці тут.
Апублікавана 26.12.10 14:56
![]() Чаму забаронена перадаваць нутраны распарадак? ... Увага! Ад сядзельцаў Жодзінскага ІЧУ (Ізалятару Часовага Ўтрыманьня пры Турме №8 на вул. Савецкая, 22) стала вядомым, што ім у перадачах трэба папера й алоўкі, паштовыя капэрты з маркамі, нутраны распарадак і адміністратыўны кодэкс, карткі для тэлефона-аўтамата, газэты й часопісы, вада й сьветлыя сокі ў плястыкавых празрыстых бутэльках …
Апублікавана 25.03.10 16:55
За незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысячаў жаўнераў і афіцэраў, у БНР былі дзьве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве й дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сымболіку й гімн. Эўрарадыё падрыхтавала адказы на 25 пытаньняў з гісторыі БНР з фотаздымкамі. Крыніца: «Эўрапейскае радыё». Ales` LETA, Licviny-INFA
Апублікавана 21.11.09 18:15
Апублікавана 19.11.09 07:04
Сакратарыят міжнароднай Сеткі Дамоў Правоў Чалавеку й Дом Правоў Чалавеку ў Вільні аб’яўляюць набор для ўдзелу ў праграме дыстанцыйнага навучаньня адвакатаў і юрыстаў міжнароднаму праву Правоў Чалавеку. Адбор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове. Чытаць далей >>
Апублікавана 12.10.09 22:15
Тут даецца спасылка для выхаду на старонку, прысьвечаную грамадзкай кампаніі за скасаваньне артыкулу 193.1 КК Рэспублікі Беларусь з мультымэдыйнымі ілюстрацыямі па тэме. Чытаць далей >>
Апублікавана 21.07.09 21:34
Праваабарончы праект ГейБеларусь (http://gaybelarus.by/supracounictva.html) пад патранажам Камітэту Міжнароднага дня супрацьдзеяньня гамафобіі (Францыя, http://www.idahomophobia.org) займаецца падрыхтоўкай канфэрэнцыі «ЛГБТ-рух і няўрадавыя арганізацыі. Пэрспэктывы супрацоўніцтва з НДА і грамадзянскай супольнасьцю для пераадоленьня гамафобіі ў Беларусі”. Чытаць далей >>
|
||









