Судовае сьледзтва па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага мела пэрспэктыву быць працягнутым, аднак сёньня, 22 лістападу, яно нечакана завершылася.
Чытаць далей >>
|
Апублікавана 22.11.11 23:53
Апублікавана 18.11.11 00:48
Прадстаўляем фотарэпартаж зь пятага дня судовага паседжаньня 16 лістападу па разглядзе крымінальнае справы 1-978-11 адносна праваабронцы Алеся Бяляцкага. Нагадаем, што з 10 лістападу да гэтага часу быў абвешчаны перапынак па прозьбе пракурора Сайкоўскага, які прасіў у судзе час, каб зфармуляваць новае, істотна адрозьнае ад першапачатковага, абвінавачваньне. Напрыканцы прадстаўляецца пазыцыя Міжнароднай назіральнай місыі.
Апублікавана 10.11.11 00:45
“Я сьцьвярджаю, што гэтая справа пачыналася й праводзілася зь відавочным палітычным падтэкстам з мэтаю перасьледу сябраў Праваабарончага цэнтру “Вясна”, у прыватнасьці мяне, за праваабарончую дзейнасьць”, - заявіў суду абвінавачаны Алесь Бяляцкі 4 лістападу, у трэці дзень судовага працэсу. У пацьверджаньне сваіх словаў праваабаронца зачытаў некалькі дакумэнтаў з тома першага крымінальнай справы № 11081100188, якія пракурор, дасьледуючы матэрыялы справы, згадаў толькі мімаходзь. (далей - правапіс першакрыніцы)
Апублікавана 09.11.11 23:09
У распараджэньне charter97.org трапіў “вірус”, які “куратар Дзіма” з КДБ уручыў Максіму Чарняўскаму. Максім павінен быў ўсталяваць гэтую праграму на кампутары актывістаў “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку”, якія хаваюцца ў Польшчы. Гісторыю “вярбоўкі” студэнта журфаку сайт публікаваў некалькі дзён таму. Спэцыялісты прааналізавалі атрыманы файл. Праграма выглядала як інсталяцыя Skype і можа быць ужо ўстаноўлена на кампутарах актывістаў. Вынікі дасьледаваньня й рэкамэндацыі па выдаленьні шкоднаснай праграмы прапанаваныя ніжэй:
Апублікавана 01.11.11 19:05
Лідэры вядомых беларускіх грамадзкіх арганіцыяў зьвярнуліся да арганізацыяў-удзельніцаў Нацыянальнай плятформы ФГС УП у падтрымку тых каштоўнасьцяў і мэтаў, якія былі пакладзеныя ў “Мэмарандум аб супрацоўніцтве” дзеля таго, каб пазьбегнуць магчымай палітызацыі Нацыянальнай плятформы. У адмысловай заяве, падпісанай сёньня, грамадзкія лідэры выказалі сваю падтрымку ідэі Нацыянальнай плятформы як пляцоўкі для камунікацыі й дыялёгу паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці, зацікаўленымі ў эўрапейскім вэктары разьвіцьця Беларусі. (далей - правапіс першакрыніцы)
Апублікавана 18.10.11 23:24
Ганаровы прэзыдэнт Камітэту сябраў Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку (FIDH) і адзіны дагэтуль жывы складальнік Усеагульнай дэклярацыя правоў чалавеку Стэфан Эссэль далучыўся да Міжнароднага арганізацыйнага камітэту па вылучэньні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавеку 2012 году.
Апублікавана 06.10.11 01:33
Літаральна на вачах адбывалася паказальная дэманстрацыя стану грамадзтва, у якім абыякавасьць да ўсяго, што робіцца з чалавекам - становіцца ледзь не нормаю паводзінаў, дзе чынавенства “абалванела” да такой ступені, што без непасрэднай каманды звыш - пальцам не паварушыць дзеля дапамогі бліжэйшаму.
Апублікавана 03.10.11 23:23
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавеку Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавеку 2012 году.
Апублікавана 30.08.11 18:21
Жодзінская ініцыятыва з умоўнай назвай “Вандровар”, у якой задзейнічаныя зацікаўленыя аматары ровараў, вандровак і рознага роду актыўнасьці й адпаведных спабораў - зьдзейсьніла сваю першую, выведачную вандроўку на возера “Каменка”, што знаходзіцца ў прыгожых мясьцінах ля здымачнай пляцоўкі студыі “Беларусфільм” у Смалявіцкім раёне. Чытаць далей >> |
||











