Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія Ярмошына (фота: сайт ЦВК)

Старшыня ЦВК Беларусі, Лідзія Ярмошына (фота: сайт ЦВК)

Пасьля адмысловага ліста назіральніка ад 13.10.2015 на электронную пошту ЦВК з просьбамі “разабрацца ў прычынах адсутнасьці адказу”, “наказаць вінаватых, бо праблемы з камунікацыяй паўтараюцца”, а таксама “належным чынам адказаць на пастаўленыя ў звароце-скарзе пытаньні“, што назіральнік вымушаны быў зрабіць па факце адсутнасьці рэагаваньня на ягоны зварот ад 29.09.2015 - адказ ад старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай прыйшоў адразу на наступны ж дзень, 14.10.2015 году.
Чытаць далей >>

Цікава, ці мог бы досьвед Польшчы быць карысным для Беларусі? Ці заслугоўвае сытуацыя ў суседняй эўрапейскай краіне, якая з 1989 году правяла сыстэмныя трансфармацыі й рэформы, а з 1 траўня 2004 году зьяўляецца сябрам Эўразьвязу, быць аб’ектам увагі альбо служыць паказальным прыкладам для нашай краіны? Чытаць далей >>

Выступ беларускага дзіцячага калектыву “Praleskа” (Беларусь) у Дзень Вулічнай Музыкі ў Вільні не застаўся без увагі й цёплага прыёму мінакоў … Чытаць далей >>

Халодны паўночны вецер зрывае капялюш з галавы маладога гітарыста, сябры даганяюць яго, узьнімаюць з маставой … - вецер імкнецца заглушыць гукі музыкі й сапсаваць сьвята… Чытаць далей >>

International Street Music Day.

Street music. End war. Live from Kiev.

Чытаць далей >>

01_700rmimg_8320
У адну з суботаў траўня ўжо традыцыйна на вуліцы Вільні выходзіць вялікая колькасьць разнастайных музыкаў, людзей рознага веку ды прафэсыйнай прыналежнасьці, якія граюць на розных музычных інструмэнтах, сьпяваюць, танчуць у тым ліку й разам з гледачамі…

Чытаць далей >>

ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ - 2015. ЧОРНАЯ БЫЛЬ альбо ЧОРНАЯ БОЛЬ … - адно не супярэчыць другому. Бо ТРАГЕДЫЯ на зямлі беларускай працягваецца… І гэта было, ёсьць і, нажаль, застаецца з намі. Гэта - баліць! І рана не загаіцца. Пакуль не ўратуецца душа - будзе працягваць пакутваць цела…
Чарнобыльскі шлях праходзіў у Менку 26 красавіка ў Нядзелю, з 14-00 ад станцыі Мэтро “Акадэмія Навук” - пляцоўка ля Кінатэатра “ОКТЯБРЬ” - да пляцоўкі ля царкоўнага храму ля плошчы “Бангалёр”. Чытаць далей >>

16 красавіка кіраўнік ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзыдэнт FIDH Алесь Бяляцкі разам са спэцдакладчыкам ААН па Беларусі Міклашам Харасьці ўзяў удзел у паседжаньні падкамітэту па правах чалавека Эўрапарлямэнту. Праваабаронца заклікаў ЭЗ працягваць ціск на беларускія ўлады. (далей - правапіс першакрыніцы) Чытаць далей >>

Пасьля ўсяночнай сьвятой Вігіліі, якая з галоўным у Вялікдзень абрадам рэзурэкцыйнай працэсіі адбылася ў ноч зь Вялікай Суботы на Нядзелю, у Жодзінскім Касьцёле Маці Божай Фацімскай сьвяточныя набажэнствы праходзілі яшчэ ранкам (аб 11-00) ды вечарам (а 18-00) у Нядзелю. Чытаць далей >>

25 сакавіка ў Менску праходзіла традыцыйнае шэсьце з нагоды Дня Волі.

Збор удзельнікаў сьвяткаваньня быў прызначаны на 15:00 каля кінатэатру «Кастрычнік» (ст. м. «Акадэмія навук»), пасьля заплянаванае шэсьце да парку Дружбы Народаў, дзе павінен быў адбыцца сьвяточны мітынг а 17:00.

Першапачаткова збор удзельнікаў плянаваўся а 17:00, але Менскі гарвыканкам перанёс пачатак акцыі на дзьве гадзіны раней. Нягледзячы на тое, што акцыя адбывалася ў працоўны час, колькасць людзей, якія ўзялі ў ёй удзел, была значнай – падчас збору фіксавалася да 950 чалавек, у часе шэсця колькасць удзельнікаў дасягала 2000 чалавек.

Удзельнікі прынесьлі бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі Украіны і Эўразвязу. Цэнтральнай тэмай мерапрыемства стала салідарнасьць з Украінай. Сярод вялікай колькасьці плякатаў і сьцягоў быў заўважаны банэр „Расея – гэта вайна”. Чытаць далей >>

 Старонка 5 з 9  « Першая  ... « 3  4  5  6  7 » ...  Апошняя » 
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline