...

Франак Вячорка

Бэтонная, абсіканая катамі падлога. Падзертыя сьцены. Вэртыкальныя трубы, зь якіх тырчаць цьвікі. Непераадольны смурод закінутага прамысловага памяшканьня. Такой была Арт Сядзіба 7 месяцаў таму, у лістападзе, калі туды ўяжджалі новыя гаспадары – беларуская моладзь. Чытаць далей >>

Вацловас Жыле, Штаб Дэпартамэнту паліцыі Летувы (Вільня)

Што канкрэтна робіцца ў Летуве, каб ахова правоў і свабодаў грамадзянаў паліцыяй не засталася звычайнай дэклярацыяй добрых намераў? Прадстаўляем матэрыял (відэа) з працягам сустрэчы групы беларускіх юрыстаў з прадстаўнікамі Дэпартамэнту паліцыі Летувы (адказы й пытаньні).
Чытаць далей >>

Прадстаўляем пачатак сустрэчы групы беларускіх юрыстаў з прадстаўнікамі Дэпартамэнту паліцыі Летувы, якая адбылася напрыканцы сакавіка 2012 году ў Вільні ў межах праграмы Інстытуту разьвіцьця й трэнінгу Educatio й фундацыі Конрада Адэнаўэра.
Чытаць далей >>

Як паведамляў раней Беларускі Праўны Партал, Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы выдаў дапаможнік па пытаньнях праўных калізыяў адміністратыўнага заканадаўства, якія прыводзяць да практыкі парушэньня права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць.
Чытаць далей >>

catalonik

Сайт Рыма-каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі апублікаваў матэрыял пра сьмяротнае пакараньне:

“Касьцёл абараняе кожнае чалавечае жыцьцё, заўсёды лічыць яго непарушным і таму заступаецца за асуджаных на сьмерць. Шматразова заклікаў да поўнай адмены сьмяротнага пакараньня блаславёны Ян Павел ІІ.
Чытаць далей >>

Жодзінскі ГАЎС у тумане ...

Жодзінскі ГАЎС - зона ўзмоцненага рэжыму

У Жодзінскую Турму №8 скіроўваюцца людзі, асуджаныя за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Менску. Сьпіс і колькасьць грамадзянаў, атрымаўшых адміністратыўны арышт за мірную акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, якая адбылася 19.12.2010 у Менску - не агалошваецца. Праваабаронцам ПЦ “Вясна” у Жодзіне ўдалося даведацца, што сюды скіравана 260 чалавек. (удакладнеьне ад 22.12.2010: 239 чал., жанчыны пераведзеныя абратна ў Менск)
Чытаць далей >>

А людзей падганяюць хутчэй “выканаць свой абавязак” і … - пра ўсё забыцца.

На Жозінскіх участках тым часам да 15-00 сапраўды назіраўся ажыятажны наплыў людзей. Ува ўсіх будынках на ўваходзе ў памяшканьне для галасаваньня праводзіліся разнастайныя канцэрты, гучала музыка.
Чытаць далей >>

Рашэньне №1475 на сайце выканкаму

Рашэньне №1475 на сайце Жодзінскага выканкаму

Дык па якіх правілах у выканкамах працуюць з выбарчай дакумэнтацыяй?!

Падчас унясеньня Жодзінскім выканкамам зьменаў у рашэньне ад 22.09.2010 №1437 «Аб вызначэньні месцаў на тэрыторыі г.Жодзіна, забароненых для правядзеньня пікетаваньня з мэтаю збору подпісаў выбарнікаў па вылучэньні кандыдатаў у Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь» з выкладаньнем гэтага дакумэнту ў новай рэдакцыі, мясцовае кіраўніцтва, відавочна, палічыла неабходным і магчымым для сябе выключна «фармальна» выканаць зацьверджаны ЦВК тэрмін, да 24.09.2010, для прыняцьця гэтае пастановы па рэгуляваньні збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі ў пікетах.

Чытаць далей >>

М.Амельянчук

Амельянчук М.М.

Вяртаючыся да пачатку восені ў Жодзіне, якая супала з пэрыядам чаканьняў старту новай грамадзка-палітычнай актыўнасьці ў Беларусі, цяжка не падзяліцца пэўнымі асацыяцыямі й меркаваньнямі наконт апошніх тэрміновых кадравых перастановак у гэтым вядомым на ўвесь сьвет (ня толькі сваімі БелАЗамі) горадзе абласнога падпарадкаваньня Менскай вобласьці.

03 верасьня ў Жодзіне адбыўся сваеасаблівы завяршальны акт у кардынальнай ператасоўцы кадраў кіруючае вэртыкалі, якая пачалася тут з замены старшыні Жодзінскай гарадзкой рады сп. Аляксандра Пугача на кіраўніка мясцовага Адзьделу Адукацыі, сп. Яўгена Гарыда.
Чытаць далей >>

Герб

8 верасьня Беларусь адзначае адно з самых вялікіх і ганаровых сьвятаў - Дзень беларускай вайсковай славы. (далей - правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей >>

 Старонка 5 з 15  « Першая  ... « 3  4  5  6  7 » ...  Апошняя » 
SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline