Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага

Старшыня Жодзінскай ГВК, Сяргей Афанасенкаў. Фота: Аляксея Лапіцкага


28 жніўня а 15-00 адбылося паседжаньне жодзінскай Гарадской выбарчай камісіі, якое падвяло вынікі праверкі ў камісіі здадзеных ініцыятыўнымі групамі подпісаў выбарнікаў.

Ніхто з прэтэндэнтаў не перавысіў мяжу ў 15 % па несапраўдных подпісах.

У выніку Жодзінкая ГВК аднагалосным галасаваньнем па кожнай кандыдатуры зацьвердзіла наступныя дадзеныя па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў:

- Сяргей Гайдукевіч - 953 подпіса (было здадзена 959);
- Тацяна Караткевіч - 217 подпісаў (было здадзена 229);
- Аляксандар Лукашэнка - 9923 (было здадзена 9940);
- Віктара Цярэшчанка - 643 (было здадзена 656);
- Мікалая Улаховіча - 3773 (было здадзена 3800).

Назіральнікам Аляксеем Лапіцкім па ходу абвяшчэньня зьвестак і выніковага галасаваньня задаваліся пытаньні. Першае - адносна інфармаванасьці сябраў камісіі па сутнасьці пададзеных ім з 05 жніўня ў камісію зваротаў (аднаго пісьмовага і 2-х вусных), датычных сыгналаў з боку грамадзкасьці адносна парушэньняў выбарчага заканадаўства ініцыятыўнай групай А.Лукашэнкі пры незаконным зборы подпісаў за яго ў працоўны час на прадпрыемствах гораду (ПА “БелАЗ”) у тым ліку канкрэтна - рэдактарам завадзкой газэты Сяргеям Конанам (апошні займаўся гэтым, у прыватнасьці, у цэху электра-мэханічных трансмісіяў - ЦЭМТ). Другое - адносна здольнасьці сябраў камісіі пры такіх абставінах усё гэта ўлічыць пры галасаваньні?

Адказвалі за ўсіх на гэтае пытаньне старшыня ГВК С.Афанасенкаў, ягоны намесьнік У.Цыёлта і сакратарка Т.Краўцэвіч.

Намесьнік старшыні ГВК Уладзімер Цыёлта запэўніў, што пасьля звароту назіральніка (рэд.: відавочна, апошняга - 24.08.2015), як аказалася, адбылося нейкае працоўнае паседжаньне (рэд.: на якое заяўнік-назіральнік у парушэньне ягоных правоў, чамусьці, не выклікаўся). У сувязі з тым, што ў адабраных раней аркушах аказалася 2-а ад Сяргея Конана, для іхнай праверкі адбыўся выхад у ЦЭМТ на ПА “БелАЗ”, дзе былі складзеныя акты з удзелам працоўных пра тое, што подпісы ў іх не зьбіраліся… “ў працоўны час”.

На запыт назіральніка старшыня ГВК Сяргей Афанасенкаў дазволіў яму азнаёміцца з матэрыяламі зробленай такім чынам праверкі па адзначанай сытуацыі.

Пры гэтым, было забаронена любое капіяваньне, фатаграфаваньне … У выніку азнаямленьня назіральнік заўважыў, што адзін з двух аркушоў цалкам сабраныя на ПА “БелАЗ” - на ім адзін за адным цалкам прысутнічалі подпісы працоўных з розных цэхоў у тым ліку й ЦЭМТу.

Пытаньні, на якія дагэтуль не прагучала ясных адказаў

У гэтай сувязі зноў узьнікае зусім нерытарычнае пытаньне адносна скажэньня ў Дапаможніку для сябраў ТВК №10 ад ЦВК фармулёўкі ч.10 арт.61 ВК з сьвядомым звужэньнем абмежаваньняў пры зборы подпісаў “працоўным часам”.

З тлумачэньняў ГВК (гл. вышэй У.Цыёлта) вынікае, што подпісы, сабраныя на прадпрыемствах з выкарыстаньнем адміністрацыйнага рэсурсу ды пры наяўнасьці выключных прэфэрэнцыяў толькі для адной ініцыятыўнай групы, але быццам бы “не ў працоўны час”, зыходзячы з цяперашніх падыходаў і трактовак выбарчых камісіяў, - дазваляюцца й прызнаюцца сапраўднымі (!?).

Ці азначае гэта, што такім чынам робіцца спроба легітымізаваць вынікі відавочнага адміністрацыйнага прымусу да падпісаньня ды ўдзелу ў выбарах, а таксама зрабіць нормаю відавочную няроўнасьць у правах і магчымасьцях, якая ўзьнікае  паміж прэтэндэнтамі пры падобных падыходах і трактоўках дзейснага заканадаўства?!

Пытаньні ў назіраньня таксама ўзьніклі й па ініцыятыўнай групе Мікалая Улаховіча, збору подпісаў за якога не было бачна ні ў пікетах, ні пры абыходах па кватэрах…

На заўвагу  пра гэта назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Аляксея Лапіцкага сябра ГВК Аляксандар Ваўчанін запэўніў, што бачыў адзін пікет гэтага прэтэндэнта ля прахадной ПА “БелАЗу”. Ні ў каго з прысутных іншых пытаньняў і заўвагаў на гэты конт ня ўзьнікла…

Усе прыведзеныя вышэй вынікі былі зацьверджаныя аднагалосным галасаваньнем сябраў камісіі на паседжаньні, якое доўжылася 30 хвілінаў, і на якім не прысутнічаў толькі адзін сябра камісіі Сяргей Скараход (БРСМ).

Алесь ЛЕТА
licviny.info

Фота: Аляксей Лапіцкі

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline