Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал
За 3 месяцы да арышту (травень 2011, Вільня)

4 жніўня 2011 году арыштавалі Алеся Бяляцкага - ён выйшаў з-за кратаў па амністыі год назад, 21 чэрвеня 2014 году. Вядомы праваабаронца, грамадзкі дзеяч і пісьменьнік, Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады зьняволеньня й правёў за кратамі амаль 3 гады (2 гады, 10 месяцаў і 17 дзён).

За час зьняволеньня праваабаронцам былі напісаныя 3 кнігі. Першую зь якіх, “Іртутнае срэбра жыцьця”, а менаівта цалкам нарыс прысьвечаны беларускаму пісьменьніку Хведару Шынклеру, а таксама свае ўспаміны пра 80-90-я гады і пачатак грамадзкай дзейнасьці на карысьць беларушчыны ў студэнцкі пэрыяд, падчас навучаньня на гісторыка-філялагічным факультэце Гомельскага Ўнівэрсытэту, Алесь Бяляцкі напісаў у Жодзінскай “Турме №8″, куды быў пераведзены 01 сьнежня 2011 году й дзе знаходзіўся да свайго пераводу этапам 17 лютага 2012 году праз менскую “Валадарку” у Бабруйскую папраўчую калёнію №2 .

Прапануем эсклюзыўны фотарэпартаж, у якім адлюстраваныя ўспаміны грамадзянскага актывіста (праваабаронцы, фатографа й журналіста) Аляксея Лапіцкага пра Алеся Бяляцкага і той складаны пэрыяд - арышт, судовы працэс ў судзе маскоўскага раёну ў Менску 16.11.2011 і выніковы ганебны прысуд 24.11.2011 году.

Спроба дагляду рэчаў адваката перад уваходам у судовую залю ...

Спроба дагляду рэчаў адваката перад уваходам у судовую залю ...

Алеся ўводзілі ў судовую залю нібы небясьпечнага злачынцу - рукі ад кайданак вызвалялі толькі праз зачыненую рашотку......

Алеся Бяляцкага ўводзілі ў судовую залю нібы небясьпечнага злачынцу - рукі ад кайданак вызвалялі толькі праз зачыненыя краты...

Судовы працэс ... Падсудны правабаронца ў атачэньні ўброенай міліцэйскай аховы і ў закратавай клетцы ...

Судовы працэс ... Падсудны праваабаронца ў атачэньні ўзброенай міліцэйскай аховы ў мэталічнай клетцы ...

Пракурор Уладзімер Сайкоўскі падчас працэсу 16.11.2011. Позірк на падсуднага, які сядзіць насупраць пад аховаю двух міліцыянтаў і ў жалезнай клетцы ...

Спакойны позірк у адказ ...

Цяжкая праца ... Пракурор Сайкоўскі перад перапрад'яўленьнем абвінавачваньня Алесю Бяляцкаму 16.11.2011 ...

Не па гадах радасная сакратарка - перадапошняе паседжаньне 16.11.2011 ...

Не па гадах ... радасная ў такой сытуацыі сакратарка - перадапошняе паседжаньне 16.11.2011 ...

Разглядаемыя тамы справы ...

Разглядаемыя тамы справы ...

Пракурор... у адкрытым паседжаньні - позірк у перапоўненую залю...

Пракурор... у адкрытым паседжаньні - позірк у перапоўненую залю...

Амбасадары замежных краінаў, калегі праваабаронцы, журналісты, блізкія й сваякі, сябры ...

За кратамі ў судовай залі ...

Алесь заўсёды адчуваў падтрымку ... За кратамі перад прысудам у судовай залі ...

Восеньскім ранкам у Менску па дарозе ў суд Маскоўскага раёну ... 24.11.2011, дзе чакаліася выніковае рашэньня судзьдзі

Восеньскім ранкам у Менску па дарозе ў суд Маскоўскага раёну ... 24.11.2011, дзе чакалася выніковае рашэньне й прысуд.

Ганебны прысуд...

Судзьдзя Сяргей Бандарэнка зачытвае прысуд ...

...

...

Алесь Бяляцкі - палітвязень Разьвітальны позірк ... Наперадзе працяг змаганьня з рэжымам за кратммі ...

Алесь Бяляцкі - палітвязень. Разьвітальны позірк ... Наперадзе працяг змаганьня з рэжымам з-за кратаў ...

Такая вось праца ... Сакратарка паседжаньня пасьля судовага прысуду.

Такая вось праца ... Сакратарка паседжаньня пасьля судовага прысуду - пасталела.

Жонка Алеся Бялякага, Натальля Пінчук і жуналісты пасьля прысуду ў холе будынка суду

Жонка Алеся Бяляцкага, Натальля Пінчук, і жуналісты пасьля прысуду ў холе будынка суду.

Перад вывадам падсуднага палітвязьня яму як небясьпечнаму злачынцу праз краты апраналі кайданкі ...

Перад вывадам палітвязьня яму, як небясьпечнаму злачынцу, праз краты апраналі кайданкі ...

Начальнік міліцыі Яўсееў пагражае ўжыць сілу й адміністрацыйнае пакараньне за выказваньне прысутнымі пратэсту супраць судовага прысуду (24.11.2011, Менск, будынак суду Маскоўскага раёну)

Начальнік міліцыі Яўсееў пагражае ўжыць сілу й адміністратыўнае пакараньне за выказваньне прысутнымі пратэсту супраць ганебнага судовага прысуду ды зьняволеньня Алеся Бяляцкага (24.11.2011, Менск, будынак суду Маскоўскага раёну)

...

...

ДАЛЕЙ - БЫЛІ АМАЛЬ ТРЫ ГАДЫ ЗМАГАНЬНЯ ЗА СВАБОДУ …

Жодзінскі ГУЛАГ ... - Турма №8 у Жодзіне, дзе Алесь Бяляцкі знаходзіўся да свайго этапаваньня ў Бабруйскую папраўчую калёнію №2 у лютым 2012 году

Але гэта - ужо крыху іншая гісторыя…

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Licviny-INFA (www.licviny.info)

Fota: Alaksiej Lapicki
(Сanon PowerShot SX130 IS)

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline