Prava-BY.info: Беларускі Праўны Партал

Паказальна, што паралельна з свабодным і бясплатным правядзеньнем такіх мерапрыемстваў канцэртна-відовішчнага зьместу (камэрцыйных па сваёй эканамічнай сутнасьці), для правядзеньня звычайных (нявыбарчых) пікетаў ці іншых сходаў грамадзянаў улады практыкуюць зусім іншую, складаную ды невыканальную, працэдуру – яны абавязваюць арганізатараў яшчэ да моманту падачы заяўкі (прыклад Жодіна) заключаць стратныя для іх дамовы на “платныя паслугі” з такімі бюджэтнымі дзяржустановамі як міліцыя, хуткая дапамога, гарадзкія камунальныя службы!!?

Дык што? У нас тут – каму свабода, а каму зона?!

У такіх умовах, тыя каму ўсё дазваляецца не адразу й разумеюць праблемы дыскрымінаваных. Ды ў падобныя абставіны ім, нават, неяк і не адразу верыцца.

Сапраўды! Як такое можа быць у эўрапейскай краіне?

Ці не таму гэта адбываецца, што ў нас існуе намэнклятурна-адміністрацыйны дыктат, а праўладная ідэалёгія ўсімі сродкамі ўціскае свабоду думкі ды нацыянальныя праявы, а разам з тым дазваляе ці нават стымулюе любую іншую актыўнасьць у грамадзтве?

  • На практыцы такі кантроль адміністрацыйнымі сродкамі праяўляецца ў сытуацыі пастаяннага ўціску натуральных і неад’емных для кожнага грамадзяніна канстытуцыйных правоў і свабодаў, дыскрымінацыі па палітычнай, нацыянальнай і моўнай прыкметах…

Так і атрымліваецца, што ў Беларусі сёньня ў галіне рэалізацыі канстытуцыйнага права правоў чалавека існуе сытуацыя ў якой, камусьці – заўсёды “зялёнае сьвятло”, а камусьці – бязконцыя перашкоды ды забароны.

Пры гэтым, на вачах у тысячаў дзяржкантралёраў і пры наяўнасьці суворага карнага апарату – выканкамаўскі ідэоляг спрабуе і ўжо даволі ўдала пачынае гандляваць Канстытуцыйным правам!

Алесь ЛЕТА,
Licviny-INFA

На фота: праваабаронца Аляксей Лапіцкі (Жодзіна)

Фота: Alaksiej Lapicki

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline