Мерапрыемства праводзілася 19 і 24 ліпеня, у нядзелю ды пятніцу. Першы дзень, як адзначае арганізатар, беларускі прадпрымальнік Пятро Дакука, было вельмі мала людзей. У Барысаве, напрыклад, на фэст зьбіралася да 700-900 чалавек…

Апошні дзень у Жодзіне фэст праводзіўся без перапынку ўвесь дзень да 21-00 вечара. Ідэя мерапрыемства ўжо вядомая - музыка, натуральная фарба, якой бязшкодна можна абсыпацца, сьпевы й танцы, файервэркі й выбухі фарбы (калі яе шмат), віктарыны й конкурсы… - пошукі пазытыву ў непасрэдным шчыльным кантакце з удзельнікамі гэтага забаўляльнага мерапрыемства.

Фэст праводзіўся на адкрытай канцэртна-сцэнічнай пляцоўцы ля гарадзкога Парку Культуры, якая спэцыяльна прадугледжаная для правядзеньня розных масавых мерапрыемстваў.

- Працэдура афармленьня - вельмі простая… Мы праводзім фэст бясплатна акрамя папкорну й фарбы, а таксама нікому нічога ня плацім, - адзначыў прадпрымальнік.

У прыватнасьці Пятро патлумачыў, што міліцыя заўсёды ахоўвае бясплатна. - Платна яна можа ахоўваць нешта прыватнае.

Ён удакладніў: “Нам толькі нельга парушаць аўтарскае права, наўпрост скарыстоўваючы ўжо запантэнтаваны вядомы брэнд “Colorfest”, а ў іншым - гэта зусім не эсклюзыўная ідэая, а вядомая індыйская традыцыя.”

Алесь ЛЕТА,
Licviny-INFA

Фотарэпартаж: Аляксей Лапіцкі

Гэты артыкул размешчаны 26.07.15 00:26 у катэгорыі: - Ініцыятыва 'ЗА Эўрапейскі ГОРАД!', - Народная ініцыятыва 'За Свабодны выбар!', Cупольнасьць, Адпачынак, Артыкулы, Навіны, Праваабарона: закон і права, Фотаклюб "Ракурс", Фотарэпартажы.
Вы можаце сачыць за водгукамі праз RSS 2.0 разсылку. Вы можаце пакінуць водгук, альбо скарыстацца трэкбэкам з вашага уласнага сайта.
  1. 26.07.15 20:02: Ales` [ ]

    Паказальна, што паралельна з свабодным і бясплатным правядзеньнем такіх (камэрцыйных па сваёй эканамічнай сутнасьці мерапрыемстваў) канцэртна-відовішчнага зьместу, для правядзеньня звычайных (нявыбарчых) мерапрыемстваў пікетаў ці іншых мірных сходаў грамадзянаў улады практыкуюць зусім іншую, складаную ды невыканальную, працэдуру - яны абавязваюць арганізатараў яшчэ да моманту падачы заяўкі заключаць стратныя для іх дамовы на “платныя паслугі” з такімі бюджэтнымі дзяржустановамі як міліцыя, хуткая дапамога, гарадзкія камунальныя службы!!?

    Дык што, у нас тут - каму свабода, а каму зона?!

    У такіх умовах, тыя каму ўсё дазваляецца не адразу й разумеюць праблемы дыскрымінаваных. Ды ў падобныя абставіны ім, нават, неяк не адразу й верыцца.

    Сапраўды! Як такое можа быць?

    Але ці не таму гэта адбываецца, што ў нас існуе ідэалягічны дыктат, а праўладная ідэалёгія ўсімі сродкамі ўціскае свабоду думкі ды нацыянальныя праявы, а разам з тым дазваляе ці нават стымулюе любую іншую актыўнасьць у грамадзтве.

    На практыцы такі кантроль адміністрацыйнымі сродкамі праяўляецца ў сытуацыі пастаяннага ўціску натуральных і неад’емных для кожнага грамадзяніна канстытуцыйных правоў і свабодаў, дыскрымінацыі па палітычнай, нацыянальнай і моўнай прыкметах…

    Так і атрымліваецца, што ў Беларусі сёньня ў галіне рэалізацыі канстытуцыйнага права правоў чалавека існуе сытуацыя ў якой, камусьці - заўсёды зялёнае сьвятло, а камусьці - бязконцыя перашкоды ды забароны.

Імя
* неабходнае поле

Email
* неабходнае поле

Сайт

Каментар
* XHTML: Вы можэаце выкарыстоўваць наступныя тагі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

SEO Powered by Platinum SEO from Techblissonline