Пад час семінара вы змажаце даведацца:
- пра арганізацыі, ініцыятывы, людзей, дзейнасць якіх звязана з такімі
тэмамі, як культура, традыцыі, гісторыя Беларусі;
- што такое нефармальны навучальны гурток для дарослых і як з яго
дапамогай можна спазнаваць нешта новае і знаходзіць аднадумцаў;
- як самому арганізаваць і правесці такі гурток, як стаць яго лідэрам.
Семінар адбудзецца 1–2 лістапада 2008 года ў Мінску.
Пасля семінара ў тых, хто зацікавіцца правядзеннем навучальных гурткоў
па дадзенай тэме, будзе магчымасць атрымаць падтрымку ў выглядзе
навучальных матэрыялаў і метадычных кансультацый ад Рэсурснай праграмы
навучальных гурткоў.
Для ўдзелу ў семінары просім запоўніць анкету
ўдзелу і даслаць нам на адрас hurtki.team@gmail.com з тэмай “культура
і традыцыі”. Кантактны тэлефон (029) 388 25 64
Заяўкі прымаюцца да 31 кастрычніка.
У заяўцы неабходна пазначыць:
- Імя, прозвішча
- Кантактныя звесткі
- Якую арганізацыю ці ініцыятыву вы прадстаўляеце?
- Ці ёсць у Вас вопыт працы, звязаны з тэмай семінара. Калі ёсць, то які?
- Чаму вы хочаце ўзяць удзел у дадзеным семінары?
Паводле Nastaunik.info

